Літаратурная старонка

17:08 / 23.01.2022
321

8906.jpg

***
Нораў дзе зімы суровы?
Дзе марозны далягляд,
Беласнежныя пакровы, 
Прыгажосць вясковых хат?

Дзе зімовыя забавы?
Лыжны тонкі ў снезе след?
Дзе зімы пагляд яскравы?
Дзе прыгожы белы свет?

Дзе валёнкі, камізэлькі,
Санны велічны абоз
І на вокнах акварэлькі,
Што стварыў мастак-мароз?

Дзе вясёлыя сняжынкі,
Што кружацца ўгары,
Самаробленыя скрынкі, 
Каля скрынак – снегіры?

Дзе замерзлыя азёры,
Сані, лыжы і канькі?
Настрой велічны, бадзёры,
Дзе з-пад лёду акунькі?

Ты куды, зіма, знікаеш?
Сумным стане Новы год.
Без забаваў пакідаеш, 
Без турботаў і клапот.

Сыпні снегам, кінь марозам,
Завірухай закружы,
Кроны выбелі бярозаў,
Слова моцнае скажы!
Марта Мацкевіч.
Фота Алеся ЮРКОЙЦЯ.



НЕ СУДЬБА... 
Колдовала метель, ворожила:
Бесконечным казался полёт 
Той зимы, что мороз сторожила, 
И что вьюгой пугала народ. 

Говорят, что зима не любила – 
Невозможно тяжёлым был нрав. 
Сколько холодом птиц погубила, 
В ледяные объятья поймав. 

Только чувства ломают преграды, 
А любовь прожигает насквозь. 
Прекратились зимы снегопады,
В сердце каменном солнце зажглось...

...Март сиял и, целуя так нежно, 
В танце зимнюю сказку кружил. 
Каждый день был таким безмятежным – 
У зимы отнимал много сил. 

Нерешительной поступью, вялой, 
Переулком весенних дорог, 
Завернувшись в снегов одеяло,
Попрощаться пришла на порог. 

Голубые глаза потускнели, 
Льдинки зимние стали водой. 
И посыпались звуки капели 
Неуёмной своей чередой. 

Март пытался обнять свою зиму:
– Что ты, милая! Что ты, не плачь! 
Я тебя никогда не покину 
И спасу от любых неудач! 

– Очень поздно уже, мой хороший, 
Мне пора поскорей уходить. 
Я тебя не забуду, не брошу…
Только вместе, увы, нам не быть… 
Юлия АНДРОСОВА.



***
За годом – год, за летом – лето,
За поворотом – поворот.
И не даёт судьба ответа: 
Куда зовёт, куда ведёт.
Но нет причины для печали
И огонёк в душе горит.
Так что же, друг? Налей-ка чару
Давай за жизнь поговорим…
Нам ни к чему в душе ненастье,
Как прежде, хочется мечтать.
Чтоб где-то как-то птицу счастья
Когда-нибудь за хвост поймать.
А счастье в чём? Наверно, в этом:
Чтоб в радость на работу шёл, 
Чтобы домой спешил к обеду – 
И дома было хорошо!
Чтоб со здоровьем всё нормально,
Чтобы спокойно, мирно жить,
И чтоб ещё материально
Мечту вот эту укрепить.
Рецепта счастья, в общем, нету, 
Никто его ведь не узнал
Но всё-таки за счастье это 
Давай поднимем, друг, бокал.
Франц Лаздовский.



***
Калі за вокнамі лажыцца зноўку снег
І далячынь счарнелая святлее,
Душы так хочацца змяніць прывычны бег
І паляцець.
Няхай ушчэнт здрабнее
Вялікі стос нязрушаных праблем,
І пачуццё, што ўжо зусім не грэе.
Да новых высяў!
Без жыццёвых схем
Без трафарэтаў, без сустрэч пустэчы
Да новых слоў і нераскрытых тэм,
Да новых даляў!
Там, сярод сінечы,
Бліжэй да Бога, Сонца і цяпла,
Узвысяцца памкненні, справы, рэчы
І ў пыл  рассыплецца скала…
Ігар Пракаповіч.



***
На Бога часто уповаем,
Идём порою в темноте,
И в жизни многое не знаем,
Не всё душою принимаем,
Друзья встречаются не те.

Задумавшись над темой важной,
Смогла я истину понять:
Солгавший раз – солжёт и дважды.
А тот, кто предал вас однажды,
И дальше будет предавать…
Нина Федорович.



***
Я калісь нарадзіўся  пад сузор’ем Стральца, 
Каля Млечнага шляху блізка,
На радасць бацькам, што такога хлапца
Нарадзілі, люлялі ў калысцы. 
Зімовыя ночы, амаль без канца
Цягнуліся. Мама спявала –
І песні ляцелі ў сузор’е Стральца,
Якія яна мне пяяла.
Поўныя ласкі й пяшчоты былі
 Песні з водарам жытняга хлеба. 
У сузор’е маё паміж зорак плылі,
Адляталі ў высокае неба.
І сузор’е, узяўшы мяне пад крыло,
Пад надзейную лёсу ахову, 
Берагло, 
Каб жыццё, як рачулка, плыло,
Каб шчаслівы я быў і здаровы.
Зберагае сузор’е ад усякіх нягод
І жыццёвы мой лёс асвятляе.
Толькі песня матулі ужо многа год
Да сузор’я майго не ўзлятае.
Ты свяці мне у небе, сузор’е Стральца!
На зямлі майму лёсу дарогу
Пакажы. І з табою я да канца
Прайду ўсё – і адпраўлюсь да Бога.
Станіслаў Курыла.



Прыйшло 
Хачу патрэбным стаць дарозе,
Каб адзінокай не жыла,
І мулкай прозе на парозе,
Што завітала да стала.

Каб сумавала зорка ў высях,
Хачу, без зграбнага мяне,
Дажджынкі светлыя ліліся,
Каб па шчацэ
І па вясне.

Табе патрэбным быць уранні,
Спазнаўшы неба і зямлю,
Як мне патрэбнае дыханне,
Калі цярплю, 
Калі люблю.

Прыйшло жаданне ціхім словам,
Вачыма сцялася ў акне
Не ўпершыню на свет.
Не новым, 
Але маё,
І да мяне. 
Рычард Бялячыц.



***
– Я сегодня Тебе подарю эти звёзды на небе синем! 
– Нет, не стоит… Ты чай завари – будут звёзды сиять красивее.
– Что в подарок под Новый год Ты Морозу себе заказала? 
– В душу – радость и горсть добра, остального всегда будет мало… 
Улыбнулся Чеширский Кот, и сиял Его Собеседник… 
По земле шагал Новый год – Год надежды, добра, спасений!
Елена Севостьян.



Малая радзіма 
Прайшла ў жыцці няхай фартуна міма. 
Адной заўжды шчаслівы  будзеш, браце.
Ты – чалавек, як на малой радзіме
Яшчэ святло гарыць у роднай хаце.

3 дарогі маці на парозе стрэне, 
3 пяшчотаю твае абніме плечы, 
Настольніцу святочную засцеле, 
Са скваркамі  дастане бульбу з печы.

Нагбом з глячка нап'ешся сырадою,
Як адпачнеш – сяброў адразу знойдзеш. 
Да студні ранкам з чыстаю вадою 
3 салодкім смуткам па дарожцы пойдзеш.

На гэтай сцежцы, як павечарэла, 
Спаткаў аднойчы першае каханне... 
Расце таполя, дзе была арэля 
I дзе зрабіў нясмелае прызнанне.

У лесе дружна зацвілі ажыны, 
Рунее жыта і гамоніць з ветрам, 
А на мяжы ля маладой каліны 
Надыхаешся водарным паветрам.

Вялікі скарб – маленькая радзіма…
Забудзеш тут усе свае нягоды. 
Звязала нас ад роду пупавіна, 
Цябе бязмежна любім мы заўсёды.
Антаніна Рыбалка.





Люблю – і не люблю
Ці ёсць на свеце хоць што, чаго я не люблю? Я б спытала інакш: ці ёсць на свеце тое, што сапсуе мне зрок? Я пазіраю і не бачу? Ёсць. Мой вясёлы настрой. А што здольна яго перамяніць? Усё! Ішла, каўзанулася – нос разбіла. 
Так вось, няўважлівасць я не люблю. А яшчэ? Абыякавасць. Санлівую ляноту. І калі мне гавораць адно, а думаюць іншае. Дураць? Не. Святло выключаюць і ў гульні гуляюць. Без мяне...
Я ўсё люблю, акрамя таго моманту, які мне перашкаджае любіць.  За яго мне становіцца балюча і сорамна. І калі не ўтрымаюся і за ім пайду... Тады я і сябе не люблю!
Шчасных дзён, як і ідэальных людзей, не існуе. За кожную радасць чалавек мусіць змагацца і трымаць яе, як мокрую рыбіну, што вырываецца з рук. Хочаш спытаць: чаму? Бо ў жыцця завышаныя патрабаванні, і ім цяжка адпавядаць. Таму і сядзіш, як жабка на лістах гарлачыка, і языком хапаеш камароў ды мух. Ты больш не верыш у людскую салідарнасць? Ведаеш, калі я зберагу ўсе промні, што дорыць мне дзень, я застануся магутнай. І гэта моцнасць стане падтрымкай не толькі мне. А калі я іх не злаўлю...
Я веру ў чалавечае дабро. І каб застацца дужым, хай не рассейваецца яно. 
Абразок Ніны Міральковай.



Новогодние приключения Огонька
Жил-был Огонёк – главный помощник в семье Хозяина. Когда надо было растопить камин или зажечь свечи, Огонёк был незаменим. У  него был домик – красивая коробочка, которая стояла высоко на тумбочке. Огонёк знал, что опускаться ниже ему нельзя, ведь у Хозяи­на есть маленький Сынишка, он ещё не умеет пользоваться Огоньком. 
Однажды в доме все стали суетиться: Хозяйка готовила праздничный ужин, Хозяин принёс пушистую ёлочку, Сынишка бегал по дому и визжал от радости. Огонёк вспомнил: сегодня ведь 31 декабря. Значит, будем встречать Новый год! 
Целый день Огонёк работал: то помогал на кухне Хозяйке, то  Хозяину пособлял разжечь камин, то за Сынишкой присмат­ривал. 
И вот наступил новогодний вечер. Ёлочка сияла гирляндами и мишурой. Семья уселась за праздничным столом у камина. Присел на свече и Огонёк. Хозяин поблагодарил всех и пожелал счастья в наступающем году. Когда пробили куранты, все стали поздравлять друг друга. Радость и счастье витали в воздухе, и Огонёк колыхался в такт общему настроению. 
А на улице уже раздавались хлопки новогоднего салюта. Вышел на улицу и Огонёк с семьёй. Они тоже зажгли салют. Огонёк взлетел в небо тысячами маленьких блестящих искр. Ему так нравилось быть в центре внимания! Он старался светить как можно ярче. Вокруг стоял гул  праздничного веселья.  
Но вскоре Огоньку наскучило всех веселить, и он прилёг на крышу дома. Он так устал за день, что не заметил, как задремал. А когда проснулся, то не сразу понял, что происходит: во дворе стояла большая красная машина и какие-то люди, похожие на инопланетян, поливали дом из шланга. Холодная вода попадала на лицо Огоньку, он убегал по крыше дома. Собралось много людей, они кричали, суетились. Огонёк никак не мог отыскать Хозяина. Наконец увидел: Хозяин вышел из белой машины с красным крестом. Ура! Огонёк тихонько пробрался к Хозяину в карман, забрался в свой уютный домик и затих…  
Утром Хозяин вышел во двор – и увидел, что дом остался без крыши. Он, растерянный, ходил вокруг и благодарил Бога, что все живы. Огонёк испугался: он мог потерять свою семью, никогда не увидеть Хозяина, Хозяйку и Сынишку! И задумался: что же нужно сделать, чтобы такого  больше не повторилось? 
И он понял! Огонёк решил, что больше никогда не будет запускать  салюты – пусть этим занимаются те, кто умеет.
Артём Якубцевич, аг. Рытань.
Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений