Сэрцы паяднаў раманс

10:12 / 22.01.2022
715

IMG-1b62c92c52c5ac22abd7c7df9698ff6d-V.jpg

Раманс як песенны жанр  з’явіўся некалькі  стагоддзяў назад і да гэтага часу не страціў  папулярнасці. Наадварот, калі ён пачынае гучаць, у глядзельнай зале – няважна, вялікай ці малой – ствараецца асаблівая аўра рамантыкі, узнёсласці, чуллівасці, трапяткога замілавання.

Менавіта такая атмасфера панавала ва ўтульнай зале  «Цёплага дома» Смаргонскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяль­нага абслугоўвання насельніцтва. Вядомая ўжо і на Астравеччыне вакальная гру­па «Крынічанька» арганізавала для лю­дзей залатога ўзросту спатканне  з рамансам. І запрасіла ў госці  сяброў з нашага ТЦСАН.
Загучалі старадаўнія рускія, цыганскія рамансы, творы вядомых кампазітараў і паэтаў.  Вяла канцэрт-сустрэчу вялікая знаўца і цу­доўная выканаўца твораў гэтага жанру Раіса Бярняк. Яна расказала гісторыю стварэння некаторых шэдэўраў і прапанавала паслухаць рамансы «Живёт моя отрада» і «Утро туманное», «Крынічанька». Вядомай цыганскай песняй «Милая» і задушэўнай «Клён ты мой опавший» парадаваў Васіль Карпец. 
Дзве яркія кветачкі ўпляла ў цудоўны музычны вяночак  Людміла Кухарэвіч – гарадскі раманс «Ночь светла» і ўласны  – «Салавей».
А што гледачы? Яны былі ў захапленні, кожнага выканаўцу ўзнагароджвалі апла­дыс­ментамі і воклічамі «Брава!». Заслужана!
Так любімыя рамансы ў чарговы раз паядналі сэрцы сяброў.

Текст: Таисия Семёнова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений