Островчанки София Лета и Дарья Куприничик стали призёрами творческого конкурса “Калядная зорка”

16:37 / 20.01.2022

1213.jpg

Адной з лепшых у краіне прызнана тэкстыльная падзелка астраўчан – у Мінску падвялі вынікі дзіцячай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка».

Перш, чым трапіць на рэспуб­ліканскую выставу, творчыя ідэі юных майстроў Астравеччыны прай­шлі абласны этап – у ім удзель­ні­­чалі навучэнцы цэнт­ра твор­­­часці, Рым­дзюнскіх беларускай і літоў­скай школ, Міха­­лішкаўскай СШ, Кяме­­ліш­каў­скага і Рытанскага НПК, СШ №1 і гім­назіі №1. 
На фінальны тур журы адабрала 2 падзелкі гурткоўцаў цэнтра творчасці: тэкстыльную калядную зорку Дар’і Купрынічык і Сафіі Лета (педагог Алена Чарняўская) і саламяны арт-аб’ект «Зорка», зроблены Кацярынай Рыбак і Сафіяй Яноўскай (педагог Валянціна Віннічак).
Работа выхаванцаў Алены Чар­няў­скай заняла 2-е месца ў рэс­пуб­ліцы. Дарэчы, вучні гэтага пе­дагога не ўпершыню паспяхова прад­­стаў­ляюць свае творчыя зда­быткі на конкурсе «Калядная зорка».

1212.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: