Марыя Станкевіч пра Канстытуцыю: грамадства пачынаецца з сям’і

10:19 / 19.01.2022

2534957.jpg

У Беларусі працягваецца абмеркаванне абноўленага праекта Галоўнага Закона краіны.

Марыя Станкевіч, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

– Вынесены на ўсеагульнае абмеркаванне праект Канстытуцыі абумоўлены выклікамі часу. За апошнія дзесяцігоддзі адбыліся істотныя змены ў жыцці грамадства, але па-ранейшаму актуальнымі застаюцца маральна-этычныя нормы, традыцыі, сувязь пакаленняў. Гэта і замацавана ў праекце Галоўнага Закона. За незалежнасць, мір і дабрабыт адказны кожны з нас.

Як шматдзетную маці мяне хвалюе будучае не толькі сыноў і дачкі, але і ўсіх дзяцей увогуле. Імпануе, што асаблівая ўвага ў праекце нададзена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падтрымцы дзяцей-сірот, а таксама клопат дзяржавы пра інвалідаў і пажылых людзей.

Усё пачынаецца з сям’і, і ад бацькоў, іх узаемаадносін залежыць, якім чалавекам вырасце дзіця, якім яно стане чалавекам, грамадзянінам і працаўніком. Мне блізка ўдакладненне ў другім раздзеле, прысвечаным асобе, грамадству, дзяржаве, што шлюб – гэта саюз толькі паміж мужчынам і жанчынай. У праекце Канстытуцыі пазначана, што праява патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларусаў – абавязак кожнага.

Даступнасць азнаямлення з праектам, абмеркаванне паправак і дапаўненняў у Канстытуцыю дае цудоўную магчымасць кожнаму грамадзяніну Беларусі прыдачыніцца да развіцця нашай краіны.


#конституция #референдум



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: