Ці святкуюць астраўчане Стары Новы год

12:01 / 14.01.2022
Традыцыя адзначаць Стары Новы год дастаткова маладая – гэтае свята з’явілася крыху больш за 100 гадоў назад у выніку змены стылю летазлічэння. 
У гараджан і гасцей райцэнтра карэспандэнт «раёнкі» пацікавіўся, ці святкуюць яны Стары Новы год. 

Яна Скіруць, вучаніца:

Скіруць.jpg

– У нашай сям’і аддаюць перавагу Новаму, а не Старому году. 2022-гі сустракала з блізкімі людзьмі. Па традыцыі пад бой курантаў загадала жаданне – спадзяюся, што яно збудзецца. А 14 студзеня для мяне звычайны дзень.

Ніна Керна, прыбіральшчык:

Керно.jpg

– У апошнія гады Стары Новы год не адзначаем. Раней святкавалі і ўзгадвалі, што станоўчага ён прынёс. Не мной сказана, але вельмі падабаюцца гэтыя словы: няхай новы год нічога не дае, але і нікога не забірае. Калі блізкія жывыя і здаровыя – тады ўсё ў радасць: і святы, і будні.

Яраслаў Гаральскі, рабочы (без фота):
– Стары Новы год – асаблівае свята для нашай сям’і. Менавіта ў гэты дзень я пазнаёміўся з будучай жонкай. Ірына не толькі мая другая палавінка, але і сяброўка, дарадца. Усе важныя пытанні мы вырашаем разам. Так склалася, што ў гэты дзень мы робім адзін аднаму невялікія сюрпрызы: летась дзяцей адвезлі да бацькоў, заказалі ролы – і ўвесь вечар глядзелі савецкія навагоднія фільмы.

Алена Фалевіч, тэхнік-метаролаг:

Фалевіч.jpg

– Стары Новы год адзначаем, але не так, як Новы. Шампанскае, мандарыны, торт і нават салат «Аліўе» нязменна ёсць на святочным стале. 2021-шы быў вельмі складаным і няпростым. Веру, што гэты год будзе больш удачлівым і спакойным. 

Ларыса Свіла, пенсіянерка:

Свіла.jpg

– Калі была мала­дзейшая і дзеці былі малымі, святкавалі і Новы, і Стары Новы год. Цяпер жыву адна, пенсія невялікая – дзякуй сыну і дачцэ за дапамогу. 2022-гі сустракала ў Кулішках у сям’і сына. На Стары Новы год буду дома: пагляджу па тэлевізары фільм ці перадачу. Хочацца верыць, што гэты год будзе значна лепшым за мінулы, што, нарэшце, адыдзе каронавірус і людзі будуць больш спагадлівымі і лагоднымі адзін да аднаго. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: