Шлях да перамогі астравецкіх каратыстаў

09:34 / 06.01.2022

Пяць юных каратыстаў Астравеччыны “засвяціліся” “На шляху да перамогі”.

Не ўсім пашанцавала вярнуцца з турніра з медалём, але і навічкі, і вопытныя ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі каштоўны вопыт.

Найлепшы вынік ва ўзроставай катэгорыі 13-14 гадоў прадэманстраваў Клім Красноў – юнак быў у кроку ад “золата”, аднак не здолеў справіцца з эмоцыямі і заваяваў “серабро”.

А вось Максім Бразевіч, катэгорыя 11-12 гадоў, рэабілітаваўся за мінулы турнір, дзе ён заняў крыўднае 4-е месца. На гэты раз хлопец прадэманстраваў яшчэ большую упартасць і стараннасць на татамі – і ўпэўнена “ўзяў” “бронзу”.

У гэтай жа ўзроставай групе выступала Дар’я Куцько, але п’едэстал ёй не скарыўся – дзяўчына стала 4-й.

Удзельнікі малодшай катэгорыі , 9-10 гадоў , Іван Карвэль і Дар’я Пашкевіч таксама засталіся без медалёў, але праведзеныя імі нядрэнныя баі сведчылі аб добрым задзеле на будучыню.

1.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: