Чым займаецца аддзел сацыяльнай абароны расказала Наталля Гайдановіч
11:00 / 05.01.2022
Супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адзначаюць прафесійнае свята 5 студзеня. Нягледзячы на нешматлікі штат, яны выконваюць вялізны пласт работы, якая накіравана на аказанне рознага роду дапамогі насельніцтву. Пра працу аддзела сацыяльнай абароны расказала яго начальнік Наталля Гайдановіч.– Чым займаецца ваш аддзел?
– Самае галоўнае – гэта пенсійнае забеспячэнне грамадзян. Сёння ў Астравецкім раёне пражывае 5 930 пенсіянераў. З іх 1 361 – людзі з інваліднасцю, 3 125 – пражываюць у сельскай мясцовасці, 1 322 – працягваюць працаваць. Сярэдні памер пенсіі ў мінулым годзе склаў 489 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, наш аддзел займаецца выплатай дапамог: сямейнай, па доглядзе за інвалідамі І групы ці грамадзянамі, якім больш за 80 гадоў, адраснай сацыяльнай, на пахаванне і многіх іншых. Словам, любая грашовая падтрымка грамадзян, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, праходзіць праз аддзел. У агульным у нас выконваецца 46 адміністратыўных працэдур.
– Колькі чалавек спраўляецца з такім вялікім аб’ёмам работы?
– У аддзеле працуюць чацвёра работнікаў: я, мой намеснік Аксана Субко і 2 галоўныя спецыялісты – Наталля Локцева і Аляксандр Праскуракоў. Усе – прафесіяналы сваёй справы, а Наталля Іванаўна наогул аксакал сацыяльнай службы, бо адпрацавала ў аддзеле шмат гадоў і нават пасля выхаду на пенсію працягвае дапамагаць нам.
– З якімі пытаннямі звяртаюцца да вас грамадзяне?
– Ды з самымі рознымі – адны тэлефануюць, іншыя прыходзяць на прыём асабіста. Людзей сталага ўзросту цікавяць нюансы з пенсіяй – напрыклад, чаму ў аднаго яна павялічылася, а ў другога – не. Гэта пытанне асабліва актуальнае, калі змяняецца бюджэт пражытачнага мінімуму і людзі, якія маюць за 75 і 80 гадоў, атрымліваюць надбаўку. Нярэдка цікавяцца льготамі для інвалідаў І і ІІ груп, пералікам дакументаў, якія трэба прадставіць, каб атрымаць дапамогу. Бывае і такое, што пажылым хочацца проста пагаварыць.
– Якім быў мінулы год?
– Больш складаным і насычаным за папярэдні. Напрыклад, у 2020-м мы назначылі 297 пенсій, а ў 2021-м – 398. Са сродкаў мясцовага бюджэту была аказана дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога 629 грамадзянам, якія па незалежных ад іх прычынах не змаглі забяспечыць годны ўзровень жыцця. Яшчэ 63 чалавекі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, атрымалі матэрыяльную дапамогу ад Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. На жаль, павялічылася колькасць дапамог на пахаванне. Затое 51 сям’я атрымала права на сямейны капітал, яшчэ 54 – пасведчанне шматдзетнай. Расказваць пра вынікі работы можна доўга, таму скажу коратка: папрацавалі мы плённа.
– Пажаданні калегам з нагоды прафесійнага свята.
– Здароўя, шчасця, дабрабыту і толькі радасных вестак.
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.