Чым адыходзячы год запомніўся жыхарам Астравеччыны

16:00 / 31.12.2021
Напярэдадні Новага года прынята падводзіць вынікі. Жыхары Астра­веччыны расказалі, чым ім запом­­ніўся адыходзячы 2021-шы


Вікторыя Шафранская, настаўнік-дэфектолаг:

– Самая галоўная падзея адыхо­дзячага года – маё замужжа: новыя прозвішча, статус і ў 2 разы больш сваякоў. (Усміхаецца.) Усцешана, што атрымалася пабачыцца з родзічамі, якіх даўно не бачыла з-за эпідэміі каронавіруса. Ён, дарэчы, і нас не абышоў: адразу пасля вяселля з мужам былі на самаізаляцыі. Восенню адзначыла міні-юбілей. 

Карыстаючыся магчымасцю, віншую ўсіх з надыхо­дзячым Новым 2022 годам! Няхай хваробы і турботы застаюцца ў мінулым, няхай будзе менш негатыву і больш здароўя. Шчасця і любові! 



Марыя Баброўская, медыцынская сястра:

– Сёлета я стала бабуляй – і гэта самая важная і цудоўная падзея. Галоўнае – каб унучок рос здаровым! Усіх віншую з навагоднімі святамі. Будзьце шчаслівымі! 



Дзмітрый Малючак, галоўны аграном:

– Гэты год для мяне быў адным з самых лепшых і запамінальных. Самая прыгожая, добрая, унікальная і неверагодная дзяўчына ў цэлым свеце стала маёй жонкай. Я бязмежна ўдзячны Святлане за кожнае праведзенае разам імгненне. 

У прафесійным плане 2021-шы выдаўся не самым лепшым: надвор’е негатыўна паўплывала на збожжавыя і рапс. Спадзяюся, што 2022-гі будзе багатым на ўраджай.



Галіна Францкевіч, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу:

– У студзені раённая бібліятэка, у якой я працую, пераехала ў новы будынак. Хоць для чытачоў дарога да кнігі стала даўжэйшай, умовы для наведвальнікаў і нас, супрацоўнікаў бібліятэкі, радуюць. У нас не толькі новыя сцены, але і аргтэхніка, дзіцячы пакой, камфортная тэмпература ў памяшканнях… І пад канец года яшчэ адна прыемная навіна: аддзел бібліятэчнага маркетынгу атрымаў Дыплом II ступені Нацыянальнай акадэміі навук за відэа, якое мы падрыхтавалі да Года  народнага адзінства. 

У асабістым плане год прайшоў нядрэнна. Многае з запланаванага атрымалася здзейсніць, але былі і горкія хвіліны: давялося сустрэцца твар у твар з «ковідам», напрыканцы года пахавала блізкага чалавека. Але я ўдзячна Богу, што заўсёды побач са мной былі і падтрымлівалі дзеці, сёстры, суседзі, калегі; унукі раслі і набіраліся моцы. Спадзяюся, што наступны год прынясе радасць і дабро, паселіць у нашых сэрцах міласэрнасць і добразычлівасць, каб людзі зноў мелі магчымасць зносін, як гэта было да пандэміі.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: