Падзяку ад прэм’ер-міністра атрымала Любоў Коласава

13:00 / 07.12.2021

Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё сістэмы страхавання аб’яўлена Любові Коласавай.

Любоў Уладзіміраўна была адной з сямі прадстаўнікоў прадпрыемства Белдзяржстраха – дырэктараў, намеснікаў і страхавых агентаў – з усёй рэспублікі, хто быў адзначаны гэтай узнагародай.

– Узнагароджванне праходзіла ў актавай зале Міністэрства фінансаў, – дзеліцца ўражаннямі страхавы агент нашага раёна Любоў Коласава, за плячыма якой 20 гадоў працы ў гэтай сферы. – Пра ўзнагароджванне даведалася ад кіраўніцтва – было нечакана і прыемна. Вельмі хвалявалася. У зале панавала святочная атмасфера – усё ж 100 гадоў дзяржстраху! Адчувала радасць, задавальненне і гонар за тое, што мая работа так высока ацэнена.

2.jpg

Падзяку ўручае Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Юрый Селіверстаў

1.jpg

изображение_viber_2021-12-06_11-00-03-555.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: