Рэдакцыя прапануе расказаць гісторыі пра ёлачныя цацкі – і атрымаць прэмію

12:13 / 27.11.2021
Не паспеем і азірнуцца, як у дамах паселіцца новы жыхар: зялёная калючая прыгажуня. 

З яе прыходам з’явіцца адчуванне свята і прадчуванне цуду…

…А потым вы здымеце з антрэсоляў ці выцягнеце з-пад ложка стары чамадан ці скрынку – і пачнеце  раскладваць бліскучыя цацкі. З настальгіяй, ціхай радасцю ці сумам узгадва­ючы: вось гэтую я купіла, калі… 

А гэтую нам падарылі на… А гэтую прывёз… А гэтыя некалі дзеці… А гэтую найбольш любіў…

Час ад часу ў «Астравецкай праўдзе» з’яўляюцца публікацыі пад рубрыкай «Рэчы з гісторыяй». Перад Новым годам мы прапануем вам напісаць пра цацкі з гісторыяй – расказаць пра ёлачныя ўпрыгожанні, якія хутка зоймуць пачэснае месца на галоўнай гераіні свята, ці пра іншыя навагоднія атрыбуты вашага дома.

Дасылайце расповеды ў рэдакцыю любым зручным для вас спосабам да 20 снежня. Адрас рэдакцыі: вул. Энгельса, 2А, электронная пошта ostrov_red@mail.ru 

Лепшыя будуць надрукаваны ў “Астравецкай праўдзе”, а пераможцы конкурсу атрымаюць прэмію.

Деньги на елке: стоимость советских игрушек за четыре года выросла в 10 раз | Статьи | Известия


Текст: Главный администратор