Якому хлебу аддаюць перавагу астраўчане

10:00 / 25.11.2021
523
У астраўчан і гасцей горада наш карэс­пандэнт пацікавіўся, якому хлебу яны аддаюць перавагу.

Варкович.jpgЮлія Варковіч, спецыяліст:

– Цягам апошніх некалькіх гадоў хлеб не ем увогуле! Дарэчы, у гэтым мяне падтрымала мая сям’я, нават дачушка Яна. Нават і не ведаю, чаму так здарылася. Калі прыязджаем пагасціць да бацькоў, мама заўсёды стараецца мяне накарміць – па прыродзе я худзенькая – выстаўляе розныя стравы і абавязкова хлеб. Потым успамінае, што я не ем яго. (Усміхаецца.) Дарэчы, калі ў нас бываюць госці – з хлебам заўсёды праблема: напярэдадні пастаянна забываю яго купіць.

Замаро.jpgРаман Замара, рабочы:

– Самы лепшы хлеб – гэта добра выпечаны астравецкі «кірпічык». Ніводны іншы з ім не параўнаецца. Зойдзеш у магазін – і вочы разбягаюцца: дыябетычны, з рознымі дабаўкамі, бездражджавы… Але, як па мне, гэта ўсё несапраўдны хлеб. За набыццё прадуктаў у нашай сям’і адказвае жонка – яна лепш і ў цэнах, і ў асартыменце разбіраецца, а таксама ведае, па якіх днях у «наш» магазін заводзяць свежы «кірпічык». 

Ілона Сідарэнка, у адпачынку па доглядзе дзіцяці (без фота):

– Мне без розніцы, які хлеб есці. Дарэчы, набываючы яго ў магазіне, ніколі не цікаўлюся вытворцам. У нашай сям’і лепш разыходзіцца батон – яго часцей купляю.

Стех.jpgСтаніслаў Стэх, вадзіцель:

– Астравецкі «кірпічык» дасць фору ўсім іншым відам хлеба – праўда, калі свежы. З жонкай толькі яго купляем: звычайна праз дзень па паўбохана. Але на выхадныя бяром больш – прыязджаюць дзеці ў госці. Калі няма астравецкага, то выбіраем «Нарачанскі» ці мінскі.

Тарэса Сялевіч, прыбіральшчыца (без фота):

– Мне падабаецца наш астравецкі хлеб – у яго смак дзяцінства. Цяпер хлопчыкаў і дзяўчынак не здзівіш ніякімі прысмакамі – абы былі грошы, а ў пару майго дзяцінства дэлікатэсам лічылася вымачаная ў вадзе луста чорнага хлеба зверху прысыпаная цукрам. Расказваю, і слінка цячэ. (Усміхаецца.) У нашай сям’і паважна ставяцца да хлеба – гэтаму бабуля навучыла. Рэшткі кірпічыка ці батона мы ніколі не выкідвалі – збіралі, а потым адвозілі да яе на вёску, яна трымала курэй. Цяпер з нясвежага хлеба з дачкой робім сухарыкі: лустачкі рэжам на кубікі, падсушваем у духоўцы і пасыпаем прыправай – смачна!

Тамашкевич.jpgНіна Тамашэвіч, работнік кухні:

– Толькі «Марусін» бяру – дарэчы, за ім і бягу ў магазін. Выбіраю менавіта гэты хлеб, бо ён нагадвае «Палангу». Памятаю, раней за 20 капеек ездзілі ў Вільнюс за прадуктамі – і абавязкова прывозілі некалькі светлых духмяных і неверагодна смачных буханак.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений