Лепшыя працаўнікі КСУП “Гудагай” атрымалі ўзнагароды ў прафесійнае свята

15:42 / 20.11.2021

Больш за 30 работнікаў КСУП “Гудагай” падняліся на сцэну Дома культуры ў Малях, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды і пачуць словы віншаванняў і падзякі за адданасць сваёй справе і лепшыя паказальнікі ў працы.

Калі ў адным накірунку ідуць людзі, зацікаўленыя ў добрых выніках, то гэтыя вынікі абавязкова будуць. Таму не дзіўна, што дзякуючы карпатлівай працы работнікаў і КСУП “Гудагай” быў прызнаны лепшай сельгасарганізацыяй раёна ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі.

СЛОВЫ ВІНШАВАННЯ

Іван Карніла, першы намеснік старшыні райвыканкама:

– Многае ў сельскай гаспадарцы залежыць ад людзей, іх вопыту і адносін да справы. Дзякуй вам за высакародную і нялёгкую, але такую неабходную ўсім нам працу, прафесіяналізм, самааддачу. Высокіх вам ураджаяў, добрай тэхнікі і спрыяльнага надвор’я.

Так, за 1 месца сярод экіпажаў камбайнераў раёна на ўборцы збожжавых узнагароджаны   Віталь Мілейша, Аляксандр Змітровіч і Аляксандр Ермаковіч. Лепшым звяном на сушцы прызнаны тандэм гудагайцаў Віталя Андрушкевіча і Вадзіма Адамковіча. На нарыхтоўцы кармоў лідарам у раёне стаў камбайнер Міхаіл Лашчонак, на адвозцы – вадзіцелі Пётр Сяргей і Іван Адамковіч. У жывёлагадоўлі перамогу святкавалі аператары машыннага даення на малочна-таварных фермах КСУП “Гудагай” Ганна Сцефановіч і Валянціна Алёкса. Лепшымі па дарошчванні буйной рагатай жывёлы ў гэтым годзе сталі Валянціна Лукша і Павел Карнэцкі, па адкормцы – Віталь Заранковіч, Наталля Андрушкевіч, Уладзімір Бразевіч, Рамуальд Раткевіч.

Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў трактарысту-машыністу Вацлаву Кандратовічу ўручыў дэпутат райсавета Віктар Карповіч. Падзячны ліст атрымаў Уладзімір Відэйка.

Былі адзначаны і лепшыя ў сваёй прафесіі працаўнікі. У гэтай намінацыі на адну сцэну з “гудагайцамі” за ўзнагародамі падняліся спецыялісты Астравецкай сельгастэхнікі, селякцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі і ветстанцыі.

Павіншавалі аграрыяў з прафесійным святам прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і раённы камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

На свята аграрыяў у Малі завітаў інспектар па якасці прадпрыемства “Смаргонскія малочны завод” Алег Ядзевіч. Ён адзначыў лепшых працаўнікоў і лепшую ферму КСУП “Гудагай”, якія непасрэдна працуюць на якасць малака.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла падзякаваў за актыўнасць і творчую ініцыятыву ў аграрным напрамку вучням аграрнага класа СШ №1 горада Астраўца.

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Эдуард Садоўскі, старшыня КСУП “Гудагай”:

– Было прыемна прысутнічаць на падвядзенні абласных вынікаў, дзе з дэлегацыі ў 16 чалавек 8 былі нашымі. Мне давялося сядзець сярод аксакалаў сельскай гаспадаркі вобласці – і я ўбачыў, што яны добра ведаюць наш КСУП “Гудагай”.

Сяргей Туркін, механізатар сельгастэхнікі:

– Самому цяжка ацаніць сваю работу. Працую на трактары – справа не з лёгкіх. Таму вельмі рады, што мяне кіраўніцтва заўважыла і адзначыла. Дзякуй за гэта!

Вадзім Адамковіч, зернесушыльшчык КСУП “Гервяты”:

– Працую на сушцы збожжа чацвёрты год. За гэты час па-рознаму было – калі і цяжкавата. Усё залежыць ад надвор’я і ўраджаю. У мінулым годзе паказчыкі былі крыху лепшымі, але і ў гэтым удалося заняць 1 месца. Задаволены, бо такая ўзнагарода ў мяне ўпершыню, хоць сярод двухтысячнікаў раёна лідзіраваў не раз.

Мар’ян Таль, спецыяліст СПЦЖ:

– У гэтым годзе працаваў як заўсёды: кожны дзень і старанна. Нават сёння спяшаюся выйсці з мерапрыемства ў ліку першых – трэба на працу. Так, выхадны, да таго ж свята – у мяне яно будзе на ферме. Узнагароду атрымаў ужо ў чацвёрты раз. Прыемна.

Аляксандр Замара, трактарыст-машыніст КСУП “Гудагай”:

– Лепшым у прафесіі прызнаны не ўпершыню, але ўсё роўна рады і задаволены. Канешне, гэта патрабуе трымаць марку – буду старацца.

3jJeqstEVJM.jpg

ecyZn9Wy46M.jpg

Iuz3NwxFrzQ.jpg

RR0JkICAvr8.jpg

XIjqNGI_xcE.jpg

-0LN9vxMRGo.jpg

3.jpg

0-02-0a-88c19f030c9e9181f5999f40d30918988cdc4a30b8415fbad345d494eb8dde5c_c35ff860.jpg

4.jpg

Текст:
Фото: Ольга Хотянович