У раённай бібліятэцы адзначылі юбілей Ніла Гілевіча
10:23 / 01.10.2021
Наведвальнікі раённай бібліятэкі адзначылі 90-гадовы юбілей беларускага пісьменніка Ніла Гілевіча.
Тут падрыхтавалі літаратурную гадзіну «Я праўду сэрца адкрываю свету» для вучняў 11 класа гімназіі №1. На мерапрыемстве гучалі вершы, біяграфічныя звесткі і цікавыя факты пра пісьменніка. На кніжнай выставе былі прадстаўлены творы Гілевіча, якія, быццам сапраўдныя самацветы, упрыгожваюць нашу літаратуру і не трацяць актуальнасці зараз. Яго раман у вершах «Родныя дзеці» даўно разышоўся на цытаты.
Ніл Гілевіч вучыў і вучыць моладзь сумленнасці, узаемадапамозе і павазе.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.