З якім настроем пойдуць у школу першакласнікі
15:36 / 31.08.2021
У першакласнікаў і іх бацькоў карэспандэнт распытаў, з якім настроем яны сустракаюць Дзень ведаў.
– На мінулым тыдні ў мяне быў дзень нараджэння – споўнілася 6 гадоў. Атрымала шмат прысмакаў і падарункаў. Бацькі не хацелі мяне адпускаць у школу. Маўляў, маленькая, але я іх угаварыла! Я ж ужо вялікая! Літары ведаю, лічыць умею. Сшыткі, ручкі, фламастары, пластылін і прыгожы рукзак з катом купілі. Ці хачу ў школу? (Задумваецца.) Найлепш дома. У мяне ёсць старэйшы брацік Назар, дык яны з мамай доўга ўрокі робяць. І навошта ў гэтай школе столькі заданняў задаюць?
![2.jpg 2.jpg](/upload/medialibrary/9f2/2.jpg)
Людміла Стасяловіч, маці першакласніка, Міхалішкаўская сярэдняя школа:
– Настрой на школу пазітыўны і ў мяне, і ў сына. Думаю, што адаптацыя пройдзе без праблем: Ягор хадзіў на падрыхтоўчыя заняткі і паспеў пазнаёміцца з настаўніцай Элінай Віктараўнай. Дарэчы, яна вучыла маю старэйшую дачку Яну, якая ўжо пойдзе ў пяты клас. Нам вельмі пашанцавала з класнай – гэта педагог ад Бога і вельмі добры і шчыры чалавек. Сын з нецярпеннем чакае заўтрашні дзень.
![3.jpg 3.jpg](/upload/medialibrary/252/3.jpg)
Каця Якубцэвіч, Гервяцкая сярэдняя школа:
– Не магу дачакацца, калі пайду ў школу. Там мяне навучаць чытаць, пісаць, рашаць задачы – гэта ж так цікава! Старэйшая сястрычка ўжо 2 гады як школьніца. Таня расказвала мне пра заняткі, я нават бачыла, як яна пісала ў сшытку. Бацькі мне купілі прыгожае адзенне, ранец, алоўкі, фарбы. Канешне, крыху хвалююся, але, думаю, у мяне ўсё атрымаецца! А калі чагосьці не буду ведаць, дык сястрычка дапаможа.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.