Як заказаць газавы балон па-новаму

10:00 / 23.08.2021

Змяніўся нумар, па якім жыхары раёна могуць заказаць балон са звадкаваным газам.

Цяпер зрабіць гэта можна па нумары 162. Па ім жа можна запісацца на абслугоўванне газавага абсталявання, замену пліты, даведацца пра аплату паслуг або выклікаць аварыйную службу.

– Кароткі нумар уведзены для спрашчэння стасункаў абанентаў і газавай службы і з’яўляецца бясплатным. Набіраецца 162 аднолькава – і на стацыянарным, і на мабільным тэлефонах, – расказаў начальнік Астравецкага РГЗ Юрый Шоць.

ІНСТРУКЦЫЯ: набярыце нумар 162 – праслухайце рэкамендацыі – націсніце лічбу 2, калі вам неабходна замяніць пусты балон на поўны, – адкажыце на пытанні дыспетчара (раён, нумар абанента ці прозвішча, імя, імя па бацьку, а таксама адрас).

МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ

– Калі вы не выбралі патрэбную аперацыю (не націснулі лічбу), сістэма падключыць вас да спецыяліста Смаргоньгаза – і ў яго вы атрымаеце любую інфармацыю, якая тычыцца газавых паслуг. Дыспетчар прымае заяўкі абанентаў чатырох раёнаў – Ашмянскага, Астравецкага, Смаргонскага, Іўеўскага.

– Калі, да прыкладу, дачка з Мінска хоча па кароткім нумары заказаць замену балона бацькам, якія жывуць на Астравеччыне, у яе гэта не атрымаецца: званок паступіць у службу 162 Мінскай вобласці. Аднак гэта праблема вырашальная: пакінуць заяўку можна па тэлефоне 801592-66-2-18.

– Усе заяўкі можна аформіць на сайце Гроднааблгаза на старонцы “Рамонтныя заяўкі”.


ДА ВЕДАМА

4 320 газабалонных установак абслугоўвае Астравецкі РГЗ.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Текст:
Фото: из интернета