Удзельніца Алімпіяды Анастасія Рароўская сустрэлася з юнымі спартсменамі

09:18 / 23.08.2021

Незвычайны сюрпрыз чакаў юных аматараў спорту Астравеччыны – у госці да іх завітала наша славутая зямлячка, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Токіа, лёгкаатлетка Анастасія Рароўская.

Нагадаю, Анастасія пачала займацца спартыўнай хадзьбой у трэнера Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Васіля Марцішэўскага і ў выніку дайшла да Алімпіяды, дзе прадэманстравала найлепшы вынік з беларускіх спартсменак – яна прайшла 20 кіламетраў за 1 гадзіну 35 хвілін і 09 секунд і заняла 23-е месца сярод 53 -х удзельніц (матэрыял пра ўражанні астравецкіх алімпійцаў ад спаборніцтваў чытайце ў бліжэйшым нумары і на сайце “АП”).

3.jpg

Цяпер у лёгкаатлеткі невялікі адпачынак, яна прыехала на малую радзіму і знайшла час, каб сустрэцца з дзецьмі і падлеткамі, каб расказаць, як дасягнуць добрых вынікаў у спорце. Найперш зямлячка завітала ў спартыўна-аздараўленчы летнік “Юны алімпіец”. І хоць большасць яго наведвальнікаў займаецца боксам, яны з цікавасцю слухалі госцю.

– Нас аб’ядноўнае вытрымка, якая неабходна і ў боксе, і ў лёгкай атлетыцы, – адзначыла Анастасія Рароўская. – Тыя, хто быў на папярэдніх гульнях, казалі, што ў Токіа спаборніцтвы адрозніваліся меншай маштабнасцю з-за абмежавання па каронавірусе, але атмасферу, што там панавала , немагчыма перадаць словамі – гэта было ваў! Алімпійская вёска нагадвала невялікі прыгожы горад. З незвычайнага: спалі мы на ложках з кардону, але яны былі камфортнымі і трывалымі. (Усміхаецца.) Уражанняў вельмі шмат. Таму жадаю вам абавязкова трапіць на Алімпійскія гульні, але для гэтага трэба старанна трэніравацца і не прапускаць заняткі.

А вось у школьным летніку для вучняў пачатковых класаў СШ №1 спартсменку літаральна засыпалі пытаннямі. “У якім класе вы пачалі займацца спортам?”, “А колькі вам гадоў?”, “Ці прагульвалі ўрокі”, “А як трэба хадзіць па-спартыўнаму?”, “Калі вы палюбілі лёгкую атлетыку?”, “А на колькіх Алімпіядах былі?” – хлопчыкаў і дзяўчынак цікавіла многае.

1.jpg

Але, напэўна, найбольш пашанцавала юным лёгкаатлетам, з якімі алімпійка не проста сустрэлася, а нават правяла трэніроўку на стадыёне і падрабязна прадэманстравала, як правільна займацца спартыўнай хадзьбой. Пасля гэтага выхаванцы асвойвалі атрыманыя веды на практыцы і ўпэўніліся, наколькі складанымі бываюць нават некалькі метраў, не кажучы ўжо пра 20 кіламетраў.

– Успомніла школьныя гады, калі лянавалася займацца спортам, прапускала трэніроўкі і нават толкам не ведала, што такое Алімпійскія гульні, – з усмешкай узгадала Анастасія Рароўская. – Таму слухайце трэнера, дасягайце пастаўленых мэт, любіце спорт – і ўсё атрымаецца!

2.jpg

4.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Текст:
Фото: Марина Мацкевич