Паэтычны марафон да Дня беларускага пісьменства аб’яўляе рэдакцыя

11:04 / 20.08.2021

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, які святкуецца ў першую нядзелю верасня, раённая газета прапануе астраўчанам і гасцям раёна далучыцца да паэтычнага марафону.

Для гэтага трэба запісаць любы верш на беларускай мове і яго відэазапіс даслаць у рэдакцыю на электронную пошту ostrov_red@tut.by да 1 верасня.

Далучайцеся да цікавай ініцыятывы – і ў Год народнага адзінства ўспомнім вершы беларускіх паэтаў пра родны край, мову і беларусаў.

Лепшыя відэазапісы будуць апублікаваны на нашым сайце і ў тэлепраграме “ТВА. ТВой Астравец”.

Текст: