Лета ў вёсцы

12:20 / 11.08.2021

Ці заўважалі вы калі-небудзь як летам ажывае вёска? Зразумела, што яна жыве і ў іншыя поры года, але менавіта летам, калі да бацькоў на канікулы прыязджаюць дзеці-студэнты, а да бабуль і дзядуль – унукі, яна напаўняецца вясёлым гоманам і смехам, з ранку да вечара кіпіць жыццё, назіраецца пастаянны рух.

Самае дзіўнае, што жыццё ў вёсцы кіпіць так як і горадзе, але з той розніцай, што у горадзе зачастую нічога не можаш паспець, а на вёсцы – наадварот, нават знойдзецца час для адпачынку. Дзіўна, не так?

1.jpg

Цэлы дзень на вуліцы: рака, лес, рыбалка, сена, веласіпед, гульні. Дзякуючы таму, што наўкол прырода і няма ўсіх благ цывілізацыі, такіх як цэнтры занятасці, дзецям прыходзіцца самім прыдумваць сабе заняткі і гульні. Басейны змяняюцца на празрыстую раку, стасункі праз сацыяльныя сеткі – на жывыя гутаркі і знаёмствы, камп’ютарныя гульні – на гульні на свежым паветры, прагляд тэлеперадач – на жывое назіранне за жыццём і прыродай навокал.

Можна папрасіць бабулю, каб яна адвяла табе невялікую граду, на якой можна вырасціць, ну напрыклад гарох, салат ці іншую гародніну.

Хадзіць у лес па грыбы ды ягады, шукаць папараць-кветку. А рыбалка для хлопчыкаў – такая рамантыка! Прачнуцца разам з сонцам і пайсці на раку, а можа табе пашанцуе, і ты ўбачыш бабра, ці назбіраеш ракаў.

Сустракаць вечарам кароў вялікай дзіцячай кампаніяй, са смехам ды гаворкамі. А пасля, дачакацца цёплага парнога малака ды з мякім белым хлебам, які намазаны пацёртымі свежымі ягадамі. Смаката!

Будаваць шалашы – у лесе, на полі з падручных сродкаў, дзе можна нейкі час пабыць адзін на адзін з сабою. Такога ў горадзе вы точна не сможаце зрабіць.

А вечарам, удоваль набегаўшыся, пасядзець на прызьбе і паглядзець як на вёску ціха апускаецца ноч, як на небе адна за адной запальваюцца зоркі, як стракочуць у траве конікі ды стракозы, як пачынаюць лятаць кажаны.

Вёска засынае.

Ты стомлены заходзіш у хату, і хапае сіл толькі расцяліць ложак, і не паспяваешь легчы на падушку, як адразу засынаеш.

Лета ў вёсцы – гэта цэлы альбом успамінаў, кладзь прыемных момантаў.

Аляксандра ПРАЦУТА, г. Астравец.

Фота з архіва «АП» – аўтар Іван ДЗЯТЛОВІЧ.

Текст: Главный администратор