Гудагайскія школьнікі адпачылі і падзарабілі ў лагеры працы і адпачынку

16:17 / 11.08.2021

Шмат гадоў на базе Гудагайскай СШ працуе лагер працы і адпачынку CRAFT. Дапамогу ў працаўладкаванні школьнікам аказвае Астравецкі доследны лясгас, выхаваўчыя мерапрыемствы арганізуюць настаўнікі – жадаючых запісацца ў працоўны лагер хоць адбаўляй.

Фронт работ – вялікі. З раніцы, смачна паснедаўшы ў школьнай сталовай, вучні адпраўляліся ў гадавальнік лясгаса. На працягу 18 дзён яны даглядалі лясныя насаджэнні: праполвалі пасадкі і рыхлілі глебу, збіралі камяні на палях.

А каб работа спорылася, была распрацавана праграма “Энергія будучыні”. Усе вучні любяць спорт: захапляюцца футболам, баскетболам, боксам – і таму спартыўных мерапрыемстваў было шмат.

Вялікая ўвага надавалася здароваму ладу жыцця і вывучэнню правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспецы і барацьбе з наркаманіяй, праходзілі патрыятычныя акцыі і фота-кросы. Нашы выхаванцы праявілі сябе і ў творчасці: спявалі, танцавалі, малявалі… І канешне ж, падарожнічалі!

А заробленыя грошы кожны патраціць на свае патрэбы, каб з гонарам сказаць: «Гэта я сам зарабіў!».

2.jpg

1.jpg

Юлія КАРОБКА, намеснік дырэктара лагера працы і адпачынку.

Текст: Главный администратор