Лідары жніва-2021 па стане на 5 жніўня
Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 5 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:
КАМБАЙНЕРЫ
Яўген ГРАБОЎСКІ і Аляксандр ЕРМАКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 340,9 тоны;
Віталь МІЛЭЙША і Аляксандр ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне “Джон-Дзір-9640” намалацілі 1 259,5 тоны;
Дмітрый і Вераніка ЯНКОВІЧЫ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 095,8 тоны.
ВАДЗІЦЕЛІ
Аўтамабіляў з грузападымальнасцю звыш 5 тон:
Іосіф МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 1 848,2 тоны;
Іосіф БАБІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 1 788,8 тоны;
Уладзімір ВЯНГРОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 1 558,4 тоны.
Аўтамабіляў з грузападымальнасцю да 5 тон:
Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 2507 перавёз 772,1 тоны;
Уладзімір МАРЦІНКЕВІЧ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем ГАЗ-53 перавёз 680,8 тоны;
Марыян МАСОЙЦЬ з КСУП “Варняны”, які аўтамабілем ГАЗ-53Б перавёз 661,2 тоны зерня.
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 правялі дасушку 3 387 тон зерня;
Франц ТОТЧЫК, Юрый БАРАВІК, Анатоль САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” правялі дасушку 3 214,4 тоны зерня;
Іван АНІМУЦКІ, Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 3 049,5 тоны зерня.
ЛІЧБЫ
Па стане на 4 жніўня ў Астравецкім раёне зжата 6 663 гектары (40%). Намалочана 20 478 тон збожжа ўраджайнасцю 30,7 цэнтнера з гектара.