Новыя пераможцы жніўнага спаборніцтва

15:24 / 29.07.2021

Нагадаю, па ініцытыве райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў раёне праходзіць працоўнае спаборніцтва на жніве: сталі вядомы яго пераможцы і прызёры сярод вадзіцеляў. 

Па тысячы тон збожжа на днях перавезлі ізноў гудагайцы – Валерый Змітровіч і Уладзімір Вянгроўскі.

Другімі ў раёне, прапусціўшы наперад калег з Германішак, давялі да патрэбнай кандыцыі 2 тысячы тон збожжа зернесушыльшчыкі з Маляў – Іван Анімуцкі, Віктар Янкойць, Міхаіл Грымбоўскі.

Віншаванні старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрыя Адулы і лідара прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай” Ганны Налівайкі, Дыпломы і грашовыя падарункі паднялі настрой хлебаробам у гэты дажджлівы дзень.

4.jpg

Ганна Налівайка віншуе Валерыя Змітровіча

1.jpg

Віншаванні ад Юрыя Адулы прымае вадзіцель-тысячнік

2.jpg

Віктар Янкойць і Міхаіл Грымбоўскі

3.jpg

Аператары зернесушыльнага комплекса ў Малях дапрацавалі 2 тысячы тон зерня


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич