У гонар астравецкіх алімпійцаў – сплаў на байдарках

10:02 / 30.07.2021

У гонар спартсменаў-землякоў, якія зараз выступаюць на Алімпійскіх гульнях, работнікі Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба арганізавалі двухдзённы сплаў на байдарках.

Нагадаю, што пуцёўку на Алімпіяду ў Токіа атрымалі 3 ураджэнцы нашага раёна – баксёр Віталь Бандарэнка і лёгкаатлеты Анастасія Рароўская і Аляксандр Ляховіч. Падтрымаць, хоць і на адлегласці, іх баявы дух супрацоўнікі ФСК вырашылі арыгінальна і па-спартыўнаму – пераадольваннем водных кіламетраў. Падарожжа па хвалях яны распачалі непадалёк Снігянаў, што на Смаргоншчыне, адкуль за дзень сплавіліся да Рымдзюн, дзе спыніліся на турыстычнай стаянцы, каб адпачыць і пераначаваць. Дарэчы, нягледзячы на стомленасць ад веславання, удзельнікі вечарам знайшлі сілы, каб пагуляць у валейбол і паспаборнічаць у заплывах.

1.jpg

А ўжо на наступны дзень аматары экстрыму прадоўжылі шлях у накірунку Міхалішак. Дружны ўзмах вёслаў, вясёлая кампанія і неверагодна прыгожая прырода вакол – што можа быць лепш для цудоўнага актыўнага адпачынку?! У выніку ўдзельнікі справу без перашкод дабраліся да фінішу і запісалі на свой рахунак 22 кіламетры.

– Нашым алімпійцам зараз няпроста – яны настройваюцца на спаборніцтвы і, зразумела, хвалююцца перад стартамі, – расказаў загадчык сектара спорту і турызму Аляксей Дварэцкі. – Для Астравеччыны яны – ужо легенда, таму і гэты сплаў работнікі спартыўнай сферы арганізавалі, каб выказаць пашану і гонар за землякоў. Да таго ж байдаркі – цудоўнае спалучэнне спорту, адпачынку і турызму. Спадзяюся, што нашы ўдзельнікі Алімпіяды з такім жа задавальненнем і цудоўнымі эмоцыямі справяцца з усімі спартыўнымі выпрабаваннямі, з якімі мы прайшлі па вадзе.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: