Бібліятэкі Астравеччыны атрымалі новыя кнігі
12:13 / 29.07.2021
Бібліятэкі Астравецкага раёна атрымалі новыя кнігі.
У спісе паступленняў – 243 назвы выданняў, а кніг значна больш, бо некаторыя ў некалькіх экзэмплярах і «разышліся» па гарадскіх і сельскіх бібліятэках раёна.Тэматычна новыя выданні прадстаўляюць мастацкія творы і літаратуру па псіхалогіі, гісторыі, мовазнаўстве, ваеннай справе, адукацыі, раслінаводстве, маcтацтве, фальклоры, рэлігіі і містыцы і іншым. Па жанрах: дэтэктывы, раманы, казкі, вершы, фантастыка, прыгоды, навуковыя артыкулы і майстар-класы.
Так, новыя кнігі дапамогуць вывучыць з дашкалятамі англійскую мову, развіць памяць, увагу, мысленне і ўяўленне. Тыя, каму цікава, змогуць пазнаёміцца з мадэлямі караблёў, аўтамабіляў, самалётаў і танкаў і гістарычнымі фактамі пра іх. Хтосьці, магчыма, захоча пачытаць пра космас, жывёл ці расліны.
Шмат новых выданняў прысвечаны Беларусі: народныя казкі, інфармацыя пра культурныя асаблівасці краіны.
Сярод прозвішчаў аўтараў мастацкай літаратуры сустракаюцца як класікі, так і сучаснікі. З добра вядомых беларускіх і замежных пісьменнікаў: Шамякін, Андэрсэн, Пяро, Бажоў, Міхалкоў, Маршак, Данцова, Ягоўдзік. З’явілася шмат кніг, на вокладцы якіх пазначаны яшчэ не вельмі вядомыя імёны, але і іх варта пачытаць.
Верыцца, што кожны чытач – гарадскі і вясковы, маленькі і дарослы, – будзе задаволены!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.