Літфэст па-астравецку

16:56 / 28.07.2021

Вядомы афарызм гаворыць: “Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой”. Лета якраз той час, калі неабходна рыхтавацца да зімы. Руплівыя гаспадыні ўжо заставілі паліцы нарыхтоўкамі і знаходзяцца ў пошуках новых цікавых рэцэптаў.

Астравецкая раённая бібліятэка вырашыла дапамагчы ў гэтай нялёгкай справе і падрыхтавала ў гарадскім скверы мерапрыемства “Дачное лето и чтение”. Сапраўднай знаходкай для руплівых гаспадынь Астравеччыны сталі выставы “Будьте ловки на заготовки” і “У*Дачное лето”. Тут жадаючыя маглі пазнаёміцца з кулінарнымі часопісамі, кнігамі і газетамі, выбраць патрэбныя рэцэпты і пры неабходнасці сфатаграфаваць іх.

Супрацоўнікі бібліятэкі сабралі рэцэпты кансервавання нашых бабуль і прабабуль, раскрылі сакрэты і спосабы правільнай кансервацыі. А іх безліч. Некаторых гаспадынь зацікавілі рэцэпты варэння і кампотаў, хтосьці знайшоў новы спосаб прыгатавання квашанай капусты, а кагосьці прывабілі салаты і грыбы.

Кнігі і часопісы разляцеліся як гарачыя піражкі і тым самым дадуць магчымасць здзівіць родных і гасцей новымі кулінарнымі шэдэўрамі.

2.JPG

3.JPG

1.JPG

4.jpg

 

Вольга Заянчкоўская, 

бібліятэкар па сувязям з грамадскасцю 

аддзела бібліятэчнага маркетынгу 

ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”

 

Текст: Главный администратор