Пра вакцынацыю і правілы бяспекі нагадалі актывісты

12:00 / 16.07.2021

2.jpgЯк засцерагчыся ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19 і папярэдзіць няшчасныя выпадкі на вадзе і пажарах – аб гэтым размаўлялі прадстаўнікі маладзёжнай інфармацыйнай групы з калектывам Астравецкага ўчастка паштовай сувязі.

Найбольш эфектыўны спосаб супрацьдзеяння распаўсюджвання віруса – вакцынацыя. У колькі этапаў яна праходзіць і куды звярнуцца, каб зрабіць прышчэпку, расказала спецыяліст райкама ГА БРСМ Юлія Варковіч і раздала прысутным памяткі з адпаведнай інфармацыяй. Акрамя гэтага яна закранула тэму садзейнічання занятасці працы і паведаміла, што раённая маладзёжная арганізацыя штогод заахвочвае падрастаючае пакаленне падзарабіць у студатрадах – і падлеткі з ахвотай запісваюцца.

А інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марта Мілаш расказала аб пажаранебяспечнай сітуацыі ў лясных масівах і нагадала правілы паводзін на вадзе. 

1.jpg


Текст: