Рытанскі фестываль сабраў сяброў

09:57 / 15.07.2021
509

Рытанскі фестываль даўно стаў добрай традыцыяй: ужо некалькі дзясяткаў гадоў у ліпені на лясной пляцоўцызбіраюцца вяскоўцы і госці, для каго Рытань – не проста кропка на карце, а месца ў душы. Дзякуючы дырэктару мясцовага Дома культуры Аляксандру Юргелянцу, фестываль не проста жыве, а кожны год прымнажаецца новым зместам. А сёлета нават назву нават змяніў. “Фестываль – занадта гучна для нас, – вырашылі арганізатары. Фэст – гэта хутчэй храмавае, парафіяльнае свята, а вось фэсцік, маленькі фестываль – якраз пра нас”.

– Сёлета ў падрыхтоўцы свята нам вельмі дапамог Астравецкі доследны лясгас і асабіста яго дырэктар, дэпутат абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў Рыгор Долгі, – расказвае Аляксандр Юргелянец. – Лесаводы залілі сцэнічную пляцоўку, устанавілі новыя альтанкі, абсталявалі месцы адпачынку. Думаю, гэтая пляцоўка стане любімым у жыхароў Рытаніа, а мы паклапоцімся, каб яно было задзейнічана не толькі падчас нашых “фэсцікаў”.

1.jpg

Падрыхтаваць не толькі пляцоўку, а і ўсю вёску да свята парупіліся і работнікі “Саўгас “Падольскі”, Рытанскага сельсавета, мясцовыя жыхары: прыбіралі, вычышчалі, упрыгожвалі – як і звычайна ў чаканні гасцей.

Спякотнае надвор’е не перашкодзіла: сабраліся не толькі жыхары Рытані – да суседзяў і землякоў завіталі жыхары навакольных вёсак і раённага цэнтра, пагранічнікі, ваеннаслужачыя гвардзейскага зенітнага ракетнага палка, выратавальнікі – усе з добрым настроем і жаданнем добра правесці час.

З ранку распачаліся спартыўныя спаборніцтвы. Яны паказалі, што лепшыя футбалісты – зборная Кямелішак. У валейболе перамаглі астраўчане. А ў перацягванні – не, не каната, а… пажарнага рукава! – не пакінулі сапернікам ніводнага шансу пагранічнікі.

А Рытанскім фэсціку не было калі сумаваць ні дзецям, ні дарослым. Для малышоў працавалі атракцыёны, яны маглі “паруліць” на сапраўднай пажарнай машыне ці пагранічным квадрацыкле. А дарослыя тым часам апладзіравалі мясцовым і прыезджым артыстам – з цудоўным канцэртам завіталі на свята ваеннаслужачыя зенітнага палка, “журылі” конкурсы байкераў на самую гучную прагазоўку, арыгінальны сігнал і самага прыгожага байкера, шукалі шчасця ў бяспройгрышнай латарэі. Зрэшты, пытання, чым заняцца, у той дзень не стаяла, актуальным было іншае: як усюды паспець?

– Радуе, што Рытанскі фэсцік атрымаўся цёплым і дамашнім: сабраліся сябры, якія весела і радасна правялі выхадны дзень, – сказаў Аляксандр Мечыслававіч. – За спонсарскую дапамогу дзякуй, акрамя ўжо згаданага Астравецкага лясгаса, кіраўніцтву саўгаса і сельсавета, прыватным прадпрымальнікам Яніне Наневіч і Юрыю Канчаніну, а за смачную наварыстую юшку – пагранічнікам. Зрэшты, падзякаваць хочацца ўсім, хто ўліўся ў нашу вялікую і дружную сям’ю, падтрымаў традыцыю – і надаў ёй новае дыханне.

– Гэтая сустрэча – не першая і не апошняя, упэўнены, што мы яшчэ зробім разам мноства добрых спраў, – запэўніў Аляксандр Юргелянец – і яму нельга не верыць.

4.jpg

3.jpg

2.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений