На “Дзявочым вянку Міра” выступалі астраўчане
Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі прадстаўляў аўтарскую калекцыю адзення на вернісажы сацыяльна-значных праектаў “Дзявочы вянок Міра”.
Пазнаёміць такім чынам з цікавымі ідэямі, захапленнямі маладых беларусак прапанавала грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”.
– Мерапрыемства прайшло ў адным з найпрыгажэйшых месцаў нашай краіны – палацавым комплексе “Мір”, – расказала ўдзельніца свята, старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Алёхна. – Усяго было прэзентавана 12 ініцыятыў. Мы з дзяўчынкамі выступалі ў камандзе Гродзенскай вобласці – прадстаўлялі пяцёрку арт-ідэй “Васільковы свет” і такім чынам збіралі “васількі” ў творчы купальскі вянок. Так, выхаванкі нашага гуртка “Школа прыгажосці” дэманстравалі аўтарскую калекцыю “Васільковая мара”.
Яшчэ маладыя гродзенкі дэманстравалі званарскае, вакальнае, выяўленчае майстэрства, а таксама “прасліснулі” старонкі гісторыі, у якіх паказалі гераізм, самаахвярнасць жанчыны ў імя сваёй краіны, народа.
Акрамя гэтага, удзельнікі прэзентацыі трапілі на тэатралізаваную экскурсію па Мірскім палацы і майстар-класы, а таксама спусцілі на ваду вянкі міру, духоўнасці і еднасці, сплеценыя з кветак і траў.
Астраўчане падчас выступлення ў Мірскім палацы
Выхаванкі гуртка Школа прыгожосці са Святланай Алёхна (у цэнтры)
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.