Гулялі, малявалі і па подыуме дэфілявалі – “Дзень вышыванкі” прайшоў у “Ластаўцы”

14:10 / 06.07.2021

Вясёлае прадстаўленне атрадаў, маляванне тату, дэфіле ў нацыянальных касцюмах і насычаная забаўляльная праграма – традыцыйнае свята “Дзень вышыванкі” прайшло ў летніку “Ластаўка” каларытна і з настроем.

IMG_7847.jpg

Паглядзець, як юныя “ластаўкі” праводзяць гэтае мерапрыемства, да іх завіталі першы сакратар і спецыяліст райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец і Юлія Варковіч – і не пашкадавалі, бо аказаліся сведкамі, а часам і ўдзельнікамі, захапляльнага дзейства.

Пачалося свята з пастраення, на якім атрады коратка, але змястоўна расказалі пра сябе. А іх назвы – “220 вольт”, “Аранжавы настрой”, “Космас”, “Сімпалдзімпал” – адпавядалі няўрымсліваму, энергічнаму і цікаўнаму характару хлопчыкаў і дзяўчынак, якія былі ў прадчуванні вясёлых заданняў.

IMG_7707.jpg

Спачатку іх чакала выпрабаванне творчасцю. Чатыры атрады – 4 станцыі-майстэрні, на якіх не было межаў фантазіі і крэатыву. Першая станцыя – своеасаблівы тату-салон, дзе пад спрытным узмахам пэндзля важатага на шчоках і руках дзетвары з’яўляліся арыгінальныя малюнкі ў выглядзе беларускага арнаменту, сцяга ці сэрцайка з подпісам “Я люблю Беларусь”. Наступная станцыя нагадвала пленэр юных мастакоў, якія замест паперы выкарыстоўвалі асфальт, дзе малявалі агульную карціну з васількамі, рамонкамі і мірным небам над родным домам. На чарговай станцыі праходзілі майстар-класы па запляценні косак. А на апошняй – ва ўсю рыпелі фламастары і алоўкі – хлопчыкі і дзяўчынкі старанна размалёўвалі невялікія сцяжкі.

IMG_7770.jpg

IMG_7719.jpg

IMG_7732.jpg

IMG_7761.jpg

Пасля творчай размінкі на свежым паветры, свята вышыванкі працягнулася на сцэне актавай залы. Пранікнёныя песні, задорныя танцы, чытанне вершаў – усе нумары былі прысвечаны любімай Беларусі. А кульмінацыяй праграмы стала дэфіле юных мадэляў у нацыянальных касцюмах, якія дзеці рабілі з дапамогай сяброў і важатых. Пышныя вянкі, рубашкі-вышыванкі ды ўплеценыя ў валасы стужкі з беларускім арнаментам – перафразуючы вядомы выраз, можна адзначыць: усё прыгожае – проста.

IMG_7807.jpg

Дзень вышыванкі ў “Ластаўцы” праляцеў на адным дыханні, і можна не сумнявацца, што ў наступным годзе ён зноў пройдзе не менш цікава.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич
Видео: Марина Мацкевич