Падарылі немаўляці вышыванку

11:05 / 30.06.2021

cUqZKdswCFM.jpg

Да рэспубліканскай акцыі “Падары немаўляці вышыванку” далучыліся астраўчане.

Гэтая маладзёжная ініцыятыва рэалізуецца ўжо не першы год – яна прымеркавана да Дня Незалежнасці нашай краіны, аб гэтым расказала спецыяліст Астравецкага райкама БРСМ Юлія Варковіч.

– Раней мы ездзілі віншаваць маці немаўлят у радзільнае аддзяленне, але эпідсітуацыя паўплывала на гэту традыцыю – і сёлета мы прапанавалі спецыялістам аддзела ЗАГС далучыцца да нашай ініцыятвы. Яны з радасцю падтрымалі ідэю, – гаворыць Юлія. – Так, нядаўна прайшла ўрачыстая рэгістрацыя нованароджага малыша сям’і Мачэль. Такія ж мерапрыемствы запланаваны ў нас напярэдадні Дня Незалежнасці – 2 ліпеня. Чакае сюрпрыз і маладажонаў, якія будуць рэгістраваць шлюб у гэты дзень.

TmpwpgEVPvc.jpg

Фота з архіва райкама БРСМ.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: