Астравецкія спартсмены бліскуча выступілі на Чэмпіянаце Беларусі

11:09 / 29.06.2021

На Чэмпіянаце Беларусі – 2021 па лёгкай атлетыцы, які прайшоў на базе нацыянальнага алімпійскага стадыёна “Дынама” ў Мінску, бліскуча выступілі нашы спартсмены. Астравецкія лёгкаатлеты паклалі ў агульную скарбонку 6 медалёў, з якіх – 3 “залатыя”.

1.jpg

У дзесяцібор’і сярод мужчын роўных не было Максіму Андралойцю (першы трэнер Ігар Гануліч), які па выніках усіх відаў набраў крыху больш за 8 тысяч ачкоў і стаў чэмпіёнам Беларусі.

Сямейны тандэм Ляховічаў таксама атрымаў чэмпіёнскі тытул. Аляксандр (першы трэнер Андрэй Блашкевіч) святкаваў перамогу ў спартыўнай хадзьбе на 5 кіламетраў, а на дыстанцыі 10 кіламетраў наш зямляк быў другім. Не горш за мужа выступіла і Людміла – званне чэмпіёнкі Беларусі ёй прынесла дыстанцыя 10 кіламетраў, а на “пяцёрцы” лёгкаатлетка фінішыравала трэцяй.

2.jpg

Выхаванка Васіля Марцішэўскага Анастасія Рароўская ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 5 кіламетраў заваявала сярэбраны медаль. Аляксандр Лаўрыновіч (трэнер Ігар Гануліч) трапіў у дзясятку лепшых па выніках бега на 800 метраў.

Віншуем землякоў з бліскучымі вынікамі!

Фота з сайта БФЛА.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: