Отчётно-выборные собрания прошли в первичных организациях БРСМ Островетчины

10:06 / 22.06.2021

У пярвічных арганізацыях грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Астравеччыны адбыліся справаздачна-выбарныя сходы.

KVn8PYWaoCA.jpg

Пярвічка Астравецкага РУП ЖКГ


Сходы праходзілі ў форме адкрытага дыялогу, дзе актывісты падводзілі вынікі работы за апошнія 4 гады і абмяркоўвалі далейшы курс работы, а таксама выбіралі дэлегатаў на ўдзел у раённай маладзёжнай канферэнцыі.

– Такія справаздачныя сходы прайшлі ўжо ва ўсіх 49 пярвічных арганізацыях раёна, – паведаміла першы сакратар Астравецкага РК ГА БРСМ Віялета Алексеявец. – Наша арганізацыя аб’ядноўвае 1 188 маладых ініцыятыўных людзей – з іх 100 чалавек абраны да ўдзелу ў канферэнцыі.

mzNnVOX5vAo.jpg

Пярвічка Гервяцкай СШ


RRrtK6C4XYM.jpg

Пярвічка гімназіі №1 г. Астраўца


Падчас правядзення раённага маладзёжнага сходу, на які запросяць і арганізацыі-партнёры БРСМ, акрамя аналізу вынікаў работы, абмеркавання планаў, адбудзецца ўзнагароджанне лепшых пярвічных арганізацый і актывістаў.

Фота з архіва РК БРСМ.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: