Астравецкія медыкі атрымалі віншаванні і ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята

15:28 / 21.06.2021
Эпідэмія каронавіруснай інфекцыі COVID-19 унесла карэктывы ў многія напрамкі нашага жыцця. У тым ліку – і ў святочныя мерапрыемствы. У мінулым годзе медыкаў віншавалі з прафесійным святам па ўнутранай радыёсувязі. Сёлета ўсё ж сабраліся ў бальнічнай канферэнц-зале, якая, вядома, не змагла змясціць усіх. Але такі ўнутраны фармат дазволіў многім прыйсці на ўрачыстасць прама з дзяжурства – і пасля яе завяршэння вярнуцца да выканання працоўных абавязкаў. 

IMG_7007.jpg

Уладзімір Мажэйка і Юлія Краўчанка


– Эпідэмічная сітуацыя паў­плывала на фармат правядзення  мерапрыемства, але, спадзяюся, не паўплывае на ваш святочны настрой, – сказаў, віншуючы калег, галоўны ўрач Астравецкай ЦРКБ Уладзімір Мажэйка.
Да гэтых слоў далучыліся намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка і галоўны санітарны ўрач Йонас Таль.
– Дзякую нашым медыкам не толькі за тое, што ратуюць жыцці і вяртаюць людзям здароўе, а і за тое, што ў няпростых умовах разгулу пандэміі ў многім дзякуючы іх прафесіяналізму не дапушчаны крызісныя з’явы ў эканоміцы, – сказаў Павел Віктаравіч.
– У нас цудоўная бальніца, аснашчаная самым сучасным абсталяваннем. Але не сцены і не апаратура лечаць людзей, а людзі. Не стамляюся паўтараць, што астравецкія ўрачы – лепшыя, яны – прафесіяналы высокага класа, – далучыўся да віншаванняў Йонас Мар’янавіч.
Прафесіяналаў рыхтуюць нас­таў­нікі – на імпрэзе прагучалі словы падзякі і віншавані ветэ­ранам аховы здароўя, дзякуючы якім дасягнуты сённяшні ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў. А памяць тых, каго ўжо няма, ушанавалі хві­лінай маўчання.
Вялікая група медыцынскіх работнікаў атрымала Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты старшынь райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, абласнога ўпраўлення аховы здароўя, адміністрацыі і прафкама нашай бальніцы.
Так, Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны Тадэвуш Зубель, урач ане­стэ­зіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіі і рэанімацыі, Ганна Качан, старшая медыцынская сястра стаматалагічнага аддзялення паліклінікі, і Ганна Вашчылка, памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Падзячныя лісты старшыні раённага выканаўчага камітэта ўру­чаны Ірэне Емяльян, акушэру Кямелішкаўскай ам­бу­латорыі ўрача агульнай прак­тыкі; Наталлі Івашка, урачу ўльтрагукавой дыягностыкі дыягна­стычнага аддзялення; Віктару Марціновічу, загадчыку хірур­гічнага аддзялення; Паўлу Базюку, дэзінфектару райЦГЭ; Ірыне Анімуцкай, фар­мацэўту цэнтральнай раённай аптэкі.
Шматгадовая добрасумлен­ная праца і высокі прафесіяна­лізм Інэсы Кардзіс, участковага ўрача-педыятра, і Наталлі Кір­па, медыцынскай сястры Варнян­скай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, а так­сама супрацоўнікаў рай­ЦГЭ ўра­ча-гі­гіе­ніста Дзіяны Лось, лаба­ран­таў санітарна-гігіеніч­най лаба­раторыі Святланы Масой­ць і Алены Гацук адзна­чаны Гана­ро­вымі граматамі раён­­нага Савета дэпутатаў. Падзячныя лісты старшыні раён­нага Савета ат­ры­малі Андрэй Бароў­ка, ане­с­тэзіст аддзялення анестэ­зія­логіі і рэаніматалогіі, Наталля Бабіч, рэнтгенлабарант кабінета ангіаграфіі, Яніна Васілец, сяст­ра-гаспадыня неўра­лагіч­нага ад­дзя­лення, Таццяна Вішнеў­ская, медыцынская сястра тэра­пеў­тыч­нага аддзялення, а таксама ра­ботнікі райЦГЭ: Ала Віш­неўская, галоў­ны бухгалтар, і Анас­тасія Лабажэвіч, юрысконсульт.

IMG_6962.jpg

Узнагароду атрымлівае Інэса Кардзіс


І асабліва цёплымі і працяглы­мі апладысментамі калегі віталі Галіну Зубель, загадчыка педыят­рычнага аддзялення паліклінікі – напярэдадні свята Галіна Міка­лаеўна атрымала нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя». 

IMG_6995.jpg

Галіна Зубель – выдатнік аховы здароўя


А ўрач агульнай практыкі Генадзь Хаменка стаў перамож­цам абласнога, а затым – і рэс­публіканскага конкурсу «Урач года». Як бачна, высокі пра­фе­сія­налізм нашых урачоў па вар­тасці ацэньваюць не толькі ў раёне, але і ў вобласці, і ў рэспубліцы.

IMG_6990.jpg

Генадзь Хаменка стаў перамож­цам конкурсу «Урач года»


Медыцынскія работнікі – не ўсе, але значная частка – святы, у тым ліку і прафесійнае, сустракаюць на працы. Работа ў іх такая: ахвяраваць сваім часам, стасункамі з блізкімі і сябрамі, захапленнямі, а часам – і здароўем дзеля пацыентаў.
І колькі б ні гучалі словы «Дзякуй, доктар!», іх ніколі не будзе шмат…




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик