Далучайцеся да народнай зарадкі
14:06 / 21.06.2021
21 чэрвеня ў Беларусі стартаваў тыдзень моладзі “Час выбраў нас”, ініцыятарам якога выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
На працягу тыдня моладзь зможа паўдзельнічаць у тэматычных днях.
Так, сёння на першым этапе праекта – “Дзень здароўя і спорту “ЗдОрава! ЗдарОва!” – маладыя і актыўныя ўключыліся ў інтэрнэт-чэлендж “Народная зарадка”.
Выхаванцы дзіцячага летніка “Ластаўка” таксама падтрымалі ідэю.
Далучайцеся да чэленджу і вы: зрабіце фотаздымак і апублікуйце яго ў “Інстаграм” альбо “ВКантакце” з хэштэгам #народная зарядка!
Фота з архіва РК БРСМ