Калі ў Варнянах з’явіцца музей?

11:51 / 18.06.2021

Ролі гісторыка-культурнай спадчыны ў выхаванні і фарміраванні асобы і бяспецы ў летні перыяд быў прысвечаны чарговы дзень інфармавання, які прайшоў у раёне ў мінулы чацвер.

З калектывам СШ №3 Астраўца сустрэлася абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з дацэнтам кафедры гуманітарных навук Гродзенскага аграрнага ўніверсіэта Віталем Галубовічам. У працоўныя калектывы раёна выехалі інфармацыйныя групы пад кіраўніцтвам намеснікаў старшынь райвыканкама Івана Карнілы, Паўла Мілешкі, Генадзя Бычко, Віктара Зелянко.

45.jpg

А на сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Варняны прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Рыбак, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Жанна Лаўрэцкая, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ніна Рыбік. На месцы да інфармацыйнай групы далучыліся старшыня Варнянскага сельскага Савета Аляксандр Вярбовіч і дырэктар Варнянскага НПК Алена Юркойць.

IMG_6181.jpg

Пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны ў варнянскім краі, які з’яўляецца адным з гістарычных цэнтраў раёна, гучаць па-асабліваму. І інфармацыю Жанны Лаўрэцкай аб тым, што робяць установы адукацыі ў гэтым накірунку, дапоўнілі пытанні і выступленні прысутных. Не так даўно па просьбе жыхароў аграгарадка Варнянскаму НПК перададзены на баланс пустуючы будынак залы пасяджэнняў для стварэння там музея – але на тым справа і спынілася: патрабуюцца дадатковыя фінансавыя ўкладанні. Непакоіць жыхароў Варнян і лёс помніка архітэктуры 19 стагоддзя – вежы-альтанкі на востраве, які паступова прыходзіць у заняпад.

Старую добрую прыказку пра сані, якія трэба рыхтаваць летам, нагадаў Віталь Рыбак, параіўшы праверыць стан печак, не чакаючы халадоў. Ён не толькі расказаў пра абстаноўку з пажарамі, прааналізаваўшы найбольш адметныя з іх, але і папрасіў дарослых ужо дзяцей і ўнукаў наведаць сваіх старых бацькоў і праверыць, у якім стане ў іх дамах знаходзяцца печкі, электраправодка – да бяды шмат не трэба. Асноўную ўвагу начальнік аддзела сканцэнтраваў на акцыі “Канікулы без дыму і агню”, якая цяпер праходзіць у раёне. І зноў жа звярнуўся да прысутных з просьбай не быць раўнадушнымі: калі бачаць, што дзеці распачалі небяспечныя гульні, забаўляюцца там ці тым, што можа стаць знакам бяды, – лепш паведаміць іх бацькам, настаўнікам ці проста спыніць гэтыя забавы.

Аляксандр Вярбовіч расказаў пра тое, што ўжо зроблена і што яшчэ плануецца зрабіць у Варнянах і навакольных вёсках для паляпшэння якасці жыцця. Ён паведаміў, што смецце з могілак у буйных населеных пунктах цяпер будуць забіраць цэнтралізавана – заключаны адпаведны дагавор з РУП ЖКГ; вясковыя вуліцы перададзены на баланс сельвыканкама, у Варнянах створаны ўчастак ЖКГ.

Але разам з тым Аляксандр Часлававіч нагадаў, што кожны гаспадар павінен трымаць у парадку, у тым ліку рэгулярна абкошваць, сваё падвор’е не толькі да плоту, але і на адлегласці 30 метраў вакол яго, а каля дарогі – да яе краю.

Размова на сустрэчах інфармацыйных груп з насельніцтвам ішла шчырая, нязмушаная, адкрытая – і выявіла многія балявыя кропкі жыцця вяскоўцаў.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик