Каму з медыцынскіх работнікаў удзячны астраўчане

16:17 / 20.06.2021
730
Каронавірусная інфекцыя COVID-19 стала лакмусавай паперкай для многіх і прымусіла яшчэ раз упэўніцца ў тым, што самае галоўнае – здароўе, сваё і блізкіх. Быць здаровымі нам дапамагаюць людзі ў белых халатах. Каму з медыцынскіх работнікаў і за што ўдзячны астраўчане, пацікавіўся карэспандэнт.

Кацярына Драневіч, пенсіянерка:

IMG_6827 Драневич.jpg

– Медыцынскія работнікі, не толькі ўрачы, але і сёстры, санітаркі – усе, хто нейкім чынам звязаны з аховай здароўя, – заслугоўваюць самых лепшых слоў. Асабіста я ўдзячна ўрачу-гінеколагу Святлане Нікалаенка, якая аперыравала мяне ў 2008 годзе. Дзякаваць богу, столькі гадоў адчуваю сябе добра. Жыццё зводзіла і з цяперашнім галоўным урачом Уладзімірам Мажэйкам – тады ён працаваў хірургам: у сына быў складаны пералом рукі – і Уладзімір Часлававіч усё зрабіў на вышэйшым узроўні. 

Юлія Юковіч, начальнік малочна-таварнага комплексу «Падольцы»:

IMG_6816 Юкович.jpg

– Мне здаецца, што ў медыцыне не затрымліваюцца выпадковыя людзі – працуюць тыя, хто выбраў прафесію па поклічы душы. У гэты няпросты час вялікая ўдзячнасць усім ме­ды­цынскім работнікам – менавіта яны апынуліся на перадавой з каронавірусам. На COVID-19 перахварэлі і мае знаёмыя – некаторыя нават ляжалі ў бальніцы. Шмат станоўчых водгукаў чула пра Юлію Кавалька. Дзякуй ёй вялікі за нялёгкую працу!

Іван Буйко, пенсінер:

IMG_6823 Буйко.jpg

– Хацеў бы адзначыць сямейную пару ўрачоў Аляксандра і Ганну Філістові­чаў. Гэта сапраўдныя прафесіяналы, больш таго, яны вельмі прыемныя ў стасунках людзі, інтэлігентныя, уважлівыя. На такіх спецыялістах і трымаецца наша медыцына. 

Марыя Станкевіч, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК:

IMG_6821 Станкевич.jpg

– Калісьці мне ста­вілі дыягназ бясплоддзе. Я бязмерна ўдзячна цудоўным урачам-гінеколагам Наталлі Івашка і Наталлі Кусойць за дапамогу і парады. Я шматдзетная маці: старэйшаму сыну хутка будзе 14 гадоў, дачушцы – 11, а малодшань­каму – 6. 
Я двойчы хварэла на COVID-19. Першы раз гэтаму папярэднічаў прыступ: моцна скокнуў ціск. Я проста ў захапленні ад зладжанай работы мабільнай брыгады: на месцы мне зрабілі кардыяграму, паставілі патрэбныя ўколы – словам, у нас працуюць сапраўдныя прафесіяналы! Сваімі медыкамі мы можам ганарыцца! Дапамаглі яны і майму свёкру: хутка прыехалі на выклік, зрабілі на месцы ўсе неабходныя працэдуры і на «хуткай» завезлі ў бальніцу на МРТ. 
Віншую медыцынскіх работнікаў з пра­фесійным святам і жадаю здароўя!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений