Юбілейны – 20 – паказ спектакля па п’есе Ніны Рыбік прайшоў у Астраўцы
11:51 / 19.06.2021
– Гэты спектакль мы задумалі для таго, каб прыцягнуць увагу да адзінокай старасці. Пакуль мы маладыя, здаецца, што гэта будзе доўжыцца вечна. Але ў маладосць, на жаль, не вернецца ніхто. Усе мы некалі станем старымі. І як паказваюць лёсы нашых гераінь, ніхто не ведае, якая старасць нас чакае. Хочацца спадзявацца, што мы змаглі да вас данесці боль адзіноты, і калі ў каго ёсць пакінутыя суседзі ці родзічы, вы праведаеце іх, скажаце добрае слова, дапаможаце, – звярнулася да гледачоў аўтар п’есы і выканаўца ролі галоўнай гераіні Ніна Рыбік.
Уваход на спектакль быў бясплатны, але кожны мог ахвяраваць грошы – звычайна пасля выступлення жанчыны наведваюць адзінокіх старых, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках Міхалішкаўскай бальніцы.
– Вы закранулі душу кожнага гледача. Колькі бачу гэту пастаноўку, штораз атрымліваю ні з чым не параўнальныя эмоцыі, а сэрца сціскаецца ад жалю. І хачу зрабіць камплімент – з часам ваша харызма не губляецца. Пішыце, Ніна Аляксееўна, іграйце, дарагія жанчыны! – падзякавала акцёрам старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённай арганізацыі БСЖ Ірына Тальчук.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.