У Міхалішках правялі свята для дзяцей
14:29 / 06.06.2021
Бібліятэка і аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Міхалішкі правялі свята вясёлых задум «Счастье, солнце, дружба – вот что детям нужно», які прысвяцілі Дню абароны дзяцей.
Свята атрымалася вясёлым, шумным і цікавым: конкурсы, віктарыны і займальную гульнёвую праграму – кожны ўдзельнік мог прадэманстраваць спрыт, уменне мысліць лагічна.
Дзеці спявалі песні з любімых мультфільмаў і танцавалі пад іх, малявалі на асфальце .
На выставе «Дзеці. Лета. Кніга» ўдзельнікі свята пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.