Посетить выставку бабочек можно в районном музее до 15 июня

11:12 / 23.05.2021
Кажуць, нават узмах крыла матылька можа выклікаць цунамі ў іншым канцы света. Пазнаёміцца з гэтымі прыгожымі і незвычайнымі насякомымі можна на выставе «Порхающие цветы», якая праходзіць у Астравецкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

IMG_5588.jpg

Унікальная калекцыя на­лічвае каля 100 экзэм­пля­раў насякомых з розных куткоў свету: трапічных ля­соў паў­днё­ва-ўсходняй Азіі, Аме­рыкі і Аўстраліі.
Перш, чым трапіць у Астравец, ма­тыль­кі павандравалі па Беларусі: ня­даўна па­добная выстава прайшла у Ашмянскім края­знаўчым му­зеі імя Фран­цішка Багу­шэвіча. 

IMG_5583.jpg

Розныя па памерах і афарбоўцы, нач­ныя і дзённыя, ядавітыя... А якія экзатычныя назвы ў гэтых прыгажуноў: дзіона, геліканіда, аф­радыта… Па словах супрацоўнікаў музея, самы ўні­каль­ны эк­зэмпляр – паўліна­воч­ка атлас. Гэты від занесены ў Кнігу рэкордаў Гі­неса, як самы буйны матылёк на Зямлі. «Спартыўныя» крылы самцоў робяць іх цудоўнымі летунамі. Паўлінавочка атлас шырока рас­паў­сюджана ў Індакітаі і некалькіх астравах на захадзе Зондскага архіпелага. Прадстаўлены на выставе матылёк быў злоўлены на востраве Ява. 
А вось сапраўднай мадэллю, прынамсі, у астравецкім музеі, лічыцца матылёк морфа алена – пры любым асвятленні і з любога ракурсу гэты блакітна-сінякрылы прыгажун на фота атрымліваецца на «выдатна». Насякомае названа ў гонар самай прыгожай жанчыны антычнага свету – Алены, якую скраў у мужа, цара Спарты, сын цара Троі Парыс. Гэта стала пачаткам Траянскай вайны, падчас якой цалкам быў разбураны аднайменны горад. 

IMG_5606.jpg

– Гэтая выстава з прыватнай калекцыі Рамазана Махмудава – яго кантактамі падзяліўся сябра, які працуе ў Слуцкім музеі, – расказаў дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Арцём Хамкоў. – За некалькі дзён выставу наведала больш за 70 чалавек. Для арганізаваных груп мы праводзім экскурсію. Лічу, што экспазіцыя матылькоў разлічана на людзей любога ўзросту. Варта вывучаць не толькі гісторыю, але і адкрываць для сябе цікавыя аспекты з іншых галін жыцця. 

А вы ведалі?

* Матылькоў не знайшлі толькі ў Антарктыдзе.

* Налічваецца каля 165 тысяч відаў матылькоў. Варта адзначыць, што большасць з іх вядуць начны лад жыцця. Штогод энтамолагі адкрываюць новыя віды.

* Самы вынослівы матылёк у свеце – манарх. Ён можа пераадолець тысячу кіламетраў без прыпынкаў.

* Матылькі могуць бачыць чырвоны, зялёны і жоўты колеры. 

Падзівіцца на дзівосных матылькоў можна з 10.00 да 19.00 з серады да пятніцы, у выхадныя – з 09.00 да 18.00 у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, які размешчаны ў будынку шмат­функцыянальга комплексу сацыяльна-культурнага прызначэння.

IMG_5589.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: Алена Ганулич