Вялікай Перамозе і дзяржаўнай сімволіцы прысвяцілі астраўчане свой забег па вуліцах горада

12:12 / 08.05.2021

На лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, а таксама святу Вялікай Перамогі, сабраліся актыўныя і спартыўныя астраўчане.

IMG_8896.jpg

Дзеці і дарослыя, тыя, хто сябруе з бегам, і тыя, хто па поклічу душы вырашылі падтрымаць акцыю, сабраліся каля шматфункцыянальнага комплексу сацыяльна-культурнага прызначэння, каб у прыўзнятым перадсвяточным настроі пераадолець дыстанцыю ў 1 700 метраў.

IMG_8897.jpg

І хоць надвор’е жадала быць лепшым, а дожджык намагаўся збіць спартсменаў з маршруту, гэта нікога не напалохала.

IMG_8832.jpg

IMG_8913.jpg

– Сёння я хачу павіншаваць вас не толькі з двайным святам, якое мы заўтра адзначым, – 9 Мая і Днём дзяржаўнай сімволікі, – але і з вашай асабістай перамогай: вы не пабаяліся холаду, і прыйшлі на прабежку. Гэтым вы выказалі свае адносіны да гэтых святаў. За што вам вялікі дзякуй, – сказаў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – Вельмі важна памятаць пра значэнне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне для беларусаў, пра павагу да дзяржаўнай сімволікі, а значыць і да суверэнітэту краіны.

IMG_8831.jpg

Віталь Рыбак, удзельнік:

– Прабежка прайшла на пазітыве. Думаю, кожны з нас ужо сёння адчуў, што заўтра вялікае свята. Заклікаю падтрымліваць такіямерапрыемствы не толькі словам, але і справай. Добры настрой і здароўе тут гарантаваны.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович