Віншаванні пад акампанемент аркестра прымалі астравецкія ветэраны і былыя вязні
Кветкі і віншаванні з нагоды Дня Перамогі прымалі ветэраны і былыя вязні канцлагераў.
Да сустрэчы з тымі, хто памятае жахі ваенных гадоў і каму мы ўдзячны за мір і магчымасць жыць і гадаваць дзяцей, прадстаўнікі райвыканкама, Савета дэпутатаў, савета ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і БРСМ, тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва падрыхтаваліся загадзя і грунтоўна.
Так, акрамя падарункаў і паштовак ручной работы ад маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Ярохіна і былыя вязні Таццяна Волкава, Сафія Палуян, Еўдакія Сігалёва, Ніна Маргуж, Ніна Мілідовіч атрымалі ад райвыканкама сертыфікаты на 100 рублёў. А самым нечаканым і вельмі душэўным стаў невялікі канцэрт аркестра Смаргонскай пагрангрупы.
Да болю знаёмыя мелодыі разліваліся ў паветры, навяваючы тым, хто назіраў праз акенца, горкія ўспаміны і ахутвалі цеплынёй таго далёкага майскага Дня Перамогі…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.