Астравец заквітнее – калі пацяплее

09:14 / 29.04.2021

Азеляніцелі астравецкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі да высадкі кветак на гарадскія клумбы даўно гатовы. Чакае “пераезду” і расада. Вось толькі надвор’е перашкаджае такой прыгожай справе.

IMG_6925.jpg

– Плошчы гарадской тэрыторыі, якую мы азеляняем, павялічваюцца, – расказвае інжынер садова-паркавай гаспадаркі РУП ЖКГ Ганна Свірская. – Таму павялічваем і колькасць расады ў цяпліцах. Сёлета каля 30-35 тысяч штук гатова да высадкі ў адкрыты грунт. Хочам паспрабаваць вырасціць яшчэ больш.

Як бы ні хацелася камунальнікам пачаць упрыгожанне горада, яны кіруюцца ў першую чаргу надвор’ем, тэмпературай глебы і сортам раслін, якія адрозніваюцца тэрмінамі цвіцення і вынослівасцю. Таму сёлета азеляніцелі не спяшаюцца з высадкай кветак на гарадскія клумбы – будзе шкада, калі расада змерзне.

IMG_6940.jpg

– Выхад на кветнікі плануем не раней сярэдзіны мая, калі пацяплее, – тлумачыць інжынер. – Але хвалявацца, што Астравец застанецца без яркіх вясенніх колераў на Дзень Перамогі, не трэба – ужо цягнуцца да сонца першацветы, хутка зацвітуць цюльпаны.

–У гэтым годзе больш увагі мы надаём вертыкальнаму азеляненню, – раскрывае сакрэты Ганна Пятроўна. – Апошнія гады гэта тэндэнцыя праглядваецца ў многіх гарадах. Акадэмічныя клубмы застануцца – на помніках ці ў месцах, дзе ёсць нейкія абмежаванні – да прыкладу, пліткай або тратуарам. Вертыкальныя канструкцыі больш пышныя і бачны здалёк. Да таго ж змяншаюць колькасць сапсаванай расады: як правіла, такое здараецца пасля выгула ў кветніках дамашніх пітомцаў. Канечне, у нас “прыкапаны” стратэгічны запас на замену загінулых або скрадзеных раслін, аднак і ён абмежаваны.

IMG_6945.jpg

Традыцыйныя аксаміткі, пеларгонія, браткі, з дзясятак сартоў бягоніі, каны, амарант, герань, петунія, з новых вертыкальных – іпамея батат, традысканцыя, ціхондра – гэтыя і не толькі расліны змогуць знайсці на гарадскіх вуліцах аматары квітнеючай прыгажосці.

IMG_6939.jpg

ПЛАНУЕЦЦА

– Прадаўжэнне “бялькішскай паласы” – ад выезду з сярэдзіны вуліцы Бялькішкі да кальцавой развязкі на выездзе з горада будзе ўстаноўлена 8 вертыкальных кветніц.

– Далейшае азеляненне праспекта Энергетыкаў кашпо з імітацыяй гліны – у мінулым годзе “квітнела” яго частка ад скрыжавання да новай бальніцы.

– Азеляненне кальцавой развязкі ў цэнтры горада – у асноўным нізкарослымі раслінамі, каб не перашкаджаць вадзіцелям і пешаходам.

– Пасля адкрыцця на рэстаўраванай частцы вуліцы Валадарскага будуць устаноўлены вертыкальныя кашпо і з’явяцца кветнікі на “плоскасці” ўздоўж шматпавярховак.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович