Як астраўчане пойму ракі прыбіралі
Пойму ракі Лошы, што працякае праз Астравец, пачысцілі ад смецця кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.
Акрамя кіраўніцтва, у рэспубліканскай акцыі “Чысты вадаём”, прымеркаванай да месячніка па навядзенні парадку на зямлі, прынялі ўдзел спецыялісты арганізацый і ўсе жадаючыя.
– Няхай мы і не смецілі, і нават не хадзілі тут, аднак прыбяром, таму што хочам бачыць свой горад чыстым і прыгожым, – сказаў першы наменік старшыні райвыканкама Іван Карніла. – Спадзяёмся, што наш прыклад стане ў добрым сэнсе заразлівым, і на падобныя суботнікі выйдуць усе ахвочыя – месцы, якія трэба прыбраць, знойдуцца заўсёды.
Усё смецце – яго, дарэчы, сабралі не адзін вялізны мех – адразу сарціравалі. Задзейнічана была і “цяжкая артылерыя”: дзякуючы бензапілам і моцнай мужчынскай сіле, берагі ракі былі ачышчаны ад сухіх дрэў і кустоў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.