Актывісты за чысціню вадаёмаў

13:03 / 28.04.2021

Моладзь Астравеччыны далучылася да вясенняй акцыі “Чысты вадаём”.

y7lKUy6q8rs.jpg

Многія любяць адпачываць на берагах вадаёмаў, але не ўсе пакідаюць пасля сябе чысціню і парадак. Больш таго, некаторыя могуць з лёгкасцю выкінуць смецце ці пустую тару ў ваду. На жаль, такія людзі не задумваюцца, што, забрудняючы навакольнае асяроддзе, яны самі ж сабе перакрываюць кісларод.

3CexNLh_MU0.jpg

Актывісты раённай маладзёжнай арганізацыі не першы год удзельнічаюць у экалагічнай акцыі. Вось і сёлета прадстаўнікі райкама ГА БРСМ, пярвічак СШ №3, сектара культуры і ТВВАД прыбралі месцы адпачынку на Янаўскім вадасховішчы.

Застаецца толькі нагадаць аматарам праводзіць час на прыродзе, што мы ў адказе за яе і нам выбіраць, якім паветрам дыхаць і ў якіх умовах адпачываць.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: