Астравецкія баксёры бліснулі на абласных спаборніцтвах

08:21 / 27.04.2021

Дзевяць залатых, 7 сярэбраных медалёў і 2 агульнакамандныя другія месцы –такі багаты “ўлоў” астравецкіх юных баксёраў на спартакіядзе школьнікаў 2007-2008 гадоў нараджэння і першынстве Гродзеншчыны сярод удзельнікаў 2009-2010 гадоў нараджэння.

KgQ3SvBt8pQ.jpg

Выхаванцы трэнераў Аляксея Маргужа і Паўла Мялешкі прадэманстравалі на спаборніцтвах выдатную тэхніку бою. Аб гэтым сведчаць і вынікі. Пераможцамі на спартакіядзе ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Георгій Гічко, Аляксандр Бордак, Ілля Чункевіч, Павел Мацкевіч, Уладзіслаў Кіткевіч, Цімур Сянкевіч. Серабро заваявалі Даніэль Ступенька і Раман Аўдзеенка.

Юныя баксёры, якія абаранялі гонар Астравеччыны на абласным першынстве, таксама апраўдалі давер. Захар Батура, Ян Грошаў, Максім Кяжун “узялі” золата, а Павел Вайцікян, Мацвей Станкевіч, Ілля Сямашка, Ягор Маркун і Яўген Бандарчук – серабро.

n4rw5PslfGo.jpg

У выніку каманда Астравецкага раёна на спартакіядзе і на першынстве заняла другое агульнакаманднае месца.  

Віншуем баксёраў і іх трэнераў!    




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: