Наталля Ачарэтава прызнаецца ў любові…
14:02 / 27.04.2021
І перыядычных выданняў у нашым доме заўсёды было шмат. «Наука и жизнь», «Работница», «Работніца і сялянка» – стосы газет і часопісаў ляжалі на стале. А на першым месцы, вядома ж, – «Астравецкая праўда». Я памятаю гэтую газету столькі ж, колькі і сябе. І чытаю яе з таго часу, як навучылася літары складваць у словы…
А цяпер раённая газета – важны складнік работы раённай бібліятэкі. У нас захоўваюцца падшыўкі «Астравецкай праўды», пачынаючы з 1978 года. І ўсе нумары разнесены па краязнаўчай картатэцы: дзе, што, калі, пра каго пісала «раёнка» – усё можна знайсці. Прычым, калі, скажам, у газеце надрукавалі артыкул пра жыхарку Варнян, якая захапляецца вышыўкай, то картачкі будуць заведзены і занесены ў спецыяльны раздзел і назву населенага пункта, і на прозвішча аўтара, і на героя публікацыі, і на яго захапленне. Самую поўную і дакладную інфармацыю пра раён можна знайсці ў краязнаўчай картатэцы – і перш за ўсё дзякуючы «Астравецкай праўдзе».
Але работа работай, а для сябе я не ўяўляю дня, які б прайшоў без раённай газеты. Цяпер многае чытаю на сайце, у суполках «Астравецкай праўды» ў сацыяльных сетках – гэта хутка, аператыўна, можна нават падчас абеду прагартаць стужку навін.
І ўсё ж мяне па-ранейшаму вабіць водар свежай друкарскай фарбы. І няма большай асалоды, чым, вярнуўшыся з работы, вечарам разгарнуць любімую газету…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.