Выйшла ў свет кніга Аляксандра Марозава «Вельмі заблытаная гісторыя: казка для дарослых»

15:03 / 18.04.2021
Свет пабачыла кніга нашага земляка, плённага паэта Аляксандра Марозава «Вельмі заблытаная гісторыя: казка для дарослых», якая летась заняла 2 месца на Міжнародным фестывалі «Славян­скія традыцыі».

3.jpg


Некаторыя чытачы, якія сябруюць з аўтарам у сацыяльных сетках, ужо пазнаёміліся з гэтым незвычайным творам: па частках паэт выкладваў вершаваную казку на сваёй старонцы. 

Дарэчы сказаць, Аляксандр Марозаў  ужо прэ­зен­таваў кнігу на Астравеччыне: сустрэўся з вучнямі гімназіі і сярэдняй школы № 3 Астраўца. 

– Гімназістам я расказаў пра малую радзіму і пра падзеі, якія адбываюцца там. Варта, каб боль людзей Данбаса была пачута, каб ваенныя падзеі не паўтараліся. Школьнай бібліятэцы  падарыў сваю кнігу «Всё изменилось в одночасье». Вучням малодшых класаў СШ №3 пачытаў некаторыя вершы, а дзеці расказалі мне пра любімыя кнігі, – паведаміў Аляксандр Марозаў. 

2.jpg

Паўнамаштабныя прэзентацыі «Вельмі заблытанай гісторыі» днямі адбыліся ў Магілёве і Віцебску: у літаратурным салоне ўніверсітэта і культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Ві­цеб­ска «Дзвіна». 


У тэму

Кнігі Аляксандра Марозава «Вельмі заблытаная гісторыя: казка для дарослых» і «Дэбальцаўскія сшыткі», куды ўвайшлі вершы пра падзеі, якія адбываюцца на малой радзіме аўтара, можна набыць у інтэрнэт-магазіне «Азон». 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич