Фотарэпартаж: «Тыдзень лесу» ў Гервяцкім лясніцтве

16:23 / 09.04.2021
590

Больш за 600 чалавек ужо паўдзельнічалі ў добраахвотнай традыцыйнай акцыі «Тыдзень лесу» на Астравеччыне.

Кампанію па пасадцы дрэў лесаводы прымеркавалі да Года народнага адзінства. Сапраўды, што, як ні добрая справа, лепш згуртоўвае людзей?!

IMG_4505.jpg

Дружна і спрытна – вядома, на свежым паветры працаваць куды прыемней, чым у офісе! – сёння больш за 50 чалавек садзілі лес на дзялянцы Гервяцкага лясніцтва за Рымдзюнамі, дзе і пабываў карэспандэнт. Працавалі ў парах: мужчыны мячом Колесава рабілі ямкі, у якія жанчыны апускалі сеянцы сасны і бярозы.

IMG_4444.jpg

– Прыладзе, якой карыстаюцца лесаводы для пасадкі дрэў, крыху больш за 100 гадоў. Змяняюцца тэхналогіі, але ніхто не абышоў Колесава і не прыдумаў больш зручнага абсталявання, – гаворыць галоўны ляснічы Гервяцкага лясніцтва Віталь Грабоўскі. – Калі на землях, якія былі ў сельгаскарыстанні, лес можна садзіць з дапамогай лесапасадачных машын, то на ўчастках пасля высечкі працаваць могуць толькі людзі. Дзякуй вялікі актывістам, якія сёння прыехалі да нас!

IMG_4493.jpg

IMG_4508.jpg

У Гервятах у гэты дзень працавалі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і калектывы райвыканкама, Белдзяржстраху, устаноў адукацыі, раёна газазабеспячэння, сектара спорту і турызму, пагранкамендатуры «Гудагай» і іншых устаноў.

IMG_4487.jpg

Па словах лідара жаночага руху Астравеччыны Наталлі Баніцэвіч, сёлета шмат жанчын выказала жаданне паўдзельнічаць у добрай справе – пасаджаны лес застанецца ў спадчыну дзецям і ўнукам:

– Працаваць – адно задавальненне! У пасадцы лесу ўдзельнічаем кожны год. Хочацца верыць, што гэтыя кволыя сосенкі і бярозкі прыжывуцца і праз шмат гадоў стануць сапраўдным лесам – бо мы іх садзім з душой.

IMG_4453.jpg

IMG_4472.jpg

Намеснік дырэктара сярэдняй школы № 3 г. Астраўца па гаспадарчай рабоце Алена Леанцюк упершыню садзіць лес – і справа гэта не складаная, лічыць маладая жанчына.

На лесасецы працавалі старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін і яго намеснікі Павел Мілешка і Віктар Зелянко.

– Колькі працую на Астравеччыне, столькі ўдзельнічаю ў «Тыдні лесу». Гэтая акцыя стала добрай традыцыяй і для нашага раёна, і ў цэлым для краіны. Па вялікім рахунку, мы не проста садзім лес, а інвесціруем у будучыню, – лічыць старшыня райвыканкама. – Сёння акцыя не заканчваецца. Кожны жыхар Астравеччыны яшчэ можа пасадзіць сваё дрэва – і пакінуць памяць для наступных пакаленняў.

IMG_4526.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений