На Астравеччыне працягваецца акцыя «Тыдзень лесу»

16:49 / 08.04.2021
426

Нагадаем, ва ўсёй краіне 3 красавіка стартавала традыцыйная добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», у межах якой актывісты разам з лесаводамі садзяць дрэвы і прыбіраюць смецце.

Скарыстацца пагоднымі днямі, каб зрабіць добрую справу, вырашылі і жыхары Астравеччыны. Як паведамілі ў доследным лясгасе, на 8 красавіка пасаджана 70 гектараў лясных культур.

1.jpg

– Акцыя праходзіць ва ўсіх лясніцтвах. На нашу прапанову, як і заўсёды, адгукнуліся школы раёна, асаблівы спрыт і стараннасць паказалі Варнянскі НПК і Міхалішкаўская сярэдняя школа. Уклад у азеляненне Астравеччыны ўнеслі ваеннаслужачыя вайсковых часцей 2044, 7434, – расказаў намеснік дырэктара Астравецкага доследнага лясгаса Віталь Шарэйка. – Плануецца, што на дзялянках яшчэ папрацуюць актывісты грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дэпутацкі корпус і працоўныя калектывы Астравеччыны, у прыватнасці – раённага выканаўчага камітэта, БелАЭС, Белдзяжстраху і лясгаса. Адметна, што акцыю Міністэрства лясной гаспадаркі сёлета прымеркавалі да Года народнага адзінства. А што, як ні гэта добрая справа – бо кожнае пасаджанае дрэва – найлепшая памяць пра чалавека, – лепш яднае людзей?!

2.jpg

Нагадваем, кожны жадаючы яшчэ можа паспець пасадзіць сваё дрэва!






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Дар'я Пугач
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений