Галіна Міхалоўская: колькі працую на ферме, столькі выпісваю «раёнку»

09:39 / 07.04.2021
Памочнік загадчыка МТФ «Ліпнішкі» Галіна Міхалоўская больш за тры дзесяці­годдзі не здраджвае ні роднай ферме, ні «Астравецкай праўдзе». 

1.jpg


– Я мясцовая – вырасла ў Паракіцях. Раённую газету пачала выпісваць пасля замужжа, калі пераехала ў Ліпнішкі – тут, лічы, усё жыццё і прайшло.

Па душы заметкі пра вяскоўцаў, іх клопаты, лёсы старажылаў і вёсак. З задальненнем чытаю рэпартажы пра сельскую гаспадарку. Пра нашу ферму і яе перадавікоў таксама неаднойчы пісалі: нават я двойчы трапіла на старонкі газеты – тыя публікацыі захоўваю.

Як і большасць жанчын, захапляюся кветкамі. Падабаўся праект «Парады кветкавода». Люблю пачытаць рэцэпты. Карыснымі лічу і артыкулы, дзе друкуюцца парады ўрачоў.

«Раёнку» чытаю цалкам, не абмінаю ніводнага артыкула. Яшчэ выпісваю «Савецкую Беларусь», але «Астравецкая праўда»  для мяне  цікавейшая. Можа, таму што свая, родная? 

Лічу, што ў газеце ўсяго хапае – журналісты пішуць пра Астравец і новыя гарадскія аб’екты, не абмінаюць увагай і сельскую мясцовасць. Шкада толькі, што вёскі выміраюць. Магчыма, пра іх, пакуль яшчэ жывыя старыя людзі, трэба пісаць больш. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич