Хроніка веснавых работ па стане на 5 красавіка

16:11 / 06.04.2021

На Астравеччыне тэмпы вясенне-палявых работ ускладняе надвор’е.

IMG_4362.jpg

Па дадзеных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 5 красавіка пад сяўбу збожжавых і зернебабовых падрыхтавана больш за 4 700 гектараў, што складае 31% ад неабходнага.

З даведзеным планам яравой сяўбы аграрыі справіліся на 17%: насенне прыгорнута ў глебу на 2 538 гектарах. Раннімі збожжавымі і зернебабовымі культурамі хлебаробы засеялі 38% адведзеных плошчаў.

IMG_4365.jpg

Мікалай Іваніцкі з КСУП «Гудагай» культывуе глебу: за дзень мужчына прыкрывае вільгаць на плошчы каля 30 гектараў


Раённы «табель рангаў» узначальвае КСУП «Гудагай», дзе засеяна 709 гектараў (23% ад плана). У КСУП «Гервяты» сейбіты прыгарнулі насенне на плошчы 445 гектараў (14%), у КСУП «Міхалішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 460 (18%) і 454 (17%) гектараў адпаведна, у КСУП «Варняны» – 445 (13%).

Сярод культур лідзіруе ячмень, пад які сёлета адведзена 4 226 гектараў. Засеяна 1 570 гектараў – 37% ад запланаванага. На долю яравой пшаніцы прыпадае 850 гектараў, з якіх на 262 насенне прыгорнута ў глебу (31%). Авёс «заняў» 531 гектар (62%).

IMG_4352.jpg

Станіслаў Грымбоўскі, хоць і на пенсіі, але працягвае працаваць у КСУП «Гудагай». 
На СПУшцы мужчына сее ячмень. Па прызнанні сейбіта, жыццё – гэта рух! 


На парадку дня аграрыяў і другая па важнасці задача – падкормка азімых. Збожжавыя атрымалі мінеральныя ўгнаенні на плошчы 4 105 гектараў (40%). Рапс падкормлены на плошчы 2 098 гектараў (72%), шматгадовыя травы – на 2 313 (51%), сенакосы і паша – на 900 (7%).






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич